2006-12-09 10:09:07

У Рыме ўнядзелю, 10 снежня, асвячваецца новая парафія і касцёл Святой Марыі - Зоркі Эвангелізацыі . Папа Бенедыкт 16 ўзначаліць урачыстасць у новым раёне Рыма Турын-Поўнач.


З нагоды асвячання новай царквы Рыма папскі вікары кардынал Каміло Руіні звярнуўся да сталічных вернікаў са спецыяльным пасланнем. У ім ён кажа:" Свяцейшы Айцец уласнаручна бласлаўляе новы храм на знак увагі і пастырскага клопату." Далей кардынал звяртаецца не толькі да жыхароў ускраін, але да ўсіх рымлянаў, каб яны ў гэты перыяд падрыхтоўкі да Раства Хрыствага праз малітву і ахвяраванні падтрымлівалі будаўніцтва новых цэркваў у пастырскай сталіцы. Папскі вікары для горада Рыма адначасова выказвае і сваю паздзяку , падкрэсліваючы, што менавіта праз уклад кожнага верніка - жыхара гораду, а таксама ўвазе ўладаў - мэрыі Рыма - удалася за апошнія 15 год заснаваць больш за 50 парафіяльных цэнтраў. Новая царква, якую асвяціць Папа ў гэтую нядзелю, следуе за храмам у гонар блаславёнага Яна 23 - Папы Добрага, як яго назвалі католікі свету . Храм адчыніўся для вернікаў у гэтым верасні і быў узведзены па жаданню самога Бенедыкта 16-га. Яшчэ 4 парафіяльныя комплексы знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва, на іншыя 4 у розных раёнах Рыму ўжо атрыманы дазвол вікарыяту і мэрыі. У звароце паведамляецца, што сёлета 2 касцёлы ў Рыме пабудаваныя выключна дзякуючы ахвяраванням вернікаў, якія, прычым. жывуць у розных раёнах гораду, якія напрацягу Адвэнтаў мінулых гадоў накіроўвалі ахвяраванні праз свае парафіі ці непасрэдна ў вікарыят, часта пераводамі банкаўскіх цэнных папер. У заключэнне свайго паслання кардынал Камілло Руіні, вікары Папы для гораду Рыму, піша:" Зноў спадзяюся на вашу шчодрасць."







All the contents on this site are copyrighted ©.