Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка сустрэўся з біскупамі рымска-каталіцкае Царквы. Акрамя
іншага, ён паведаміў касцёльнаму святарству. што яшчэ ў чэрвені накіраваў у Ватыкан
пасланне Папу Бенедыкту 16 з запрашэннем наведаць Украіну.
Роля касцёла ў жыцці украінскай дзяржавы - такі быў галоўны змест сустрэчы. Прэзідэнт
Віктар Юшчанка запэўніў , што дзяржаўныя структуры ставяцца з вялікай павагай да
ўсіх хрысціянскіх Цэркваў краіны і цэняць іх клопат аб маральным умацаванніп, адзінстве
і дабры украінскага народа. Супрацоўніцтва дзяржавы і рэлігійных арганізацый з'яўляецца
ключавым для духоўнага адраджэння народа."Значыцца, - заключыў прэзідэнт,- павінна
развівацца добрым поступам." Кіраўнік краіны - нашай сястры-суседкі Украіны адзначыў
на сустрэчы з рэлігійнымі дзеячамі, што ў развіцці агульаеўрапейскага дыялогу неабходныя
талерантнасць і ўзаемная духоўная падтрымка. Высока ацаніўшы ў гэтым рэчышчы візіт
Папы Яна Паўла 2 на Украіну ў годзе, прэзідэнт падкрэсліў, што гэты візіт зрабіў
выключны ўклад для Украіны, каб даць усведамленне яе як неад'емнай часткі еўрапейскай
цывілізацыі. у першую чаргу - культурнай і духоўнай.