2006-12-09 11:30:56

Рыме завершыліся святаванні 500-годдзя з дня нараджэння святога Францішка Асізскага. У папскім Урбаніянскім універсітэце адбылася прынагодная заключная канферэнцыя, на якой выступіў дзяржсакратар Ватыкану кардынал Бертоне.


Прамоўца, у прыватнасці, выказаўся наконт адносінаў з Кітаем. Ён запэўніў, што нядаўняе несанкцыянаванае Ватыканам так званае біскупскае рукапалажэнне не перашкодзіць руху дыялогу між Святым пасадам і кіраўніцтвам Кітаю. На пытанне прысутных журналістаў аб там, якое слова было б магчымым у гэтым моманце у кірунку старшыні Кітайскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Ху ДзінТао, дзяржсакратар Ватыкану адказаў:"Я б спытаўся яго, як ён думае працягваць разсіццё Кітая, маючы на ўвазе не толькі эканамічны прагрэс, але таксама культурнае развіццё ў духу традыцый вялікага кітайскага народа, а таксама міжрэлігійны і міжкультурны дыялог." Кардынал далей падкрэсліў, што ўзаемныя дыпламатычныя сувязі знаходзяцца ў перспектыве будучыні і выказаў надзею, што ажыццёвяцца, нават калі гэтыя планы кітайскіх уладаў патрабуюць часу для фармавання і рэалізацыі на практыцы. Далей ён запэўніў, што двухбаковыя перамовы не спыняюцца. " Натуральна, - сказаў кардынал Бертоне, - апошні факт - гэта ўчынак, які тармозіць адносіны (Кітая) са Святым пасадам і каталіцкай Царквою і не спрыяе іх развіццю. Аднак на кожным шляху непазбежныя аварыі", - сумна пажартаваў прэлат.







All the contents on this site are copyrighted ©.