2006-12-07 15:17:18

Кардынал Ренато Марціно удастоены прэміі "Пілігрым міра".


Узнагарода была ўручаная ў дзень ягонага 74-годдзя ў царкве Беззаганнага Зачацця Найсвятой Дзевы Марыі ў італьянскім горадзе Салерно - там, дзе 60 год таму назад малады Ренато Марціно ўпершыню апрануў хабіт манаскага ордэну айцоў-францішканаў. Сёння - кардынал, узначальве дзве Папскія Рады - "Справядлівасць і мір" ды "Пастырства для пілігрымаў і вандраўнікоў". Перад гэтым прызначэннем Эмінэнцыя Ренато Марціно напрацягу 16 гадоў быў пастаянным назіральнікам пры ААН ад Святога Пасаду.
Прэмію "Паломнік міра" прысуджвае Міжнародны цэнтр "За мір паміж народамі" з рэзідэнцыяй на радзіме святога Францішка - у італьянскім горадзе Асізі. Яе лаўрэатамі з'яўляюцца папа Ян Павел 2, Маці Тэрэза з Калькуты, Міхаіл Гарбачоў і іншыя.







All the contents on this site are copyrighted ©.