2006-12-06 15:49:59

Польскія каталіцкія сьвятары з Гродзеншчыны пакінуць Беларусь


Сямі польскім ксяндзам і пяці манашкам з Гарадзенскай дыяцэзіі канчаткова адмовілі ў дазволе на працу ў Беларусі – паведамілі прадстаўнікі Гарадзенскай дыяцэзіі.


Да канца году ксяндзы й манашкі павінны пакінуць тэрыторыю Беларусі. Па справе згаданых асобаў курыя атрымала адмоўнае рашэньне з Камітэту па справах веравызнаньняў і нацыянальных меншасьцяў, і яна ня будзе ўжо больш аспрэчваць рашэньня ўладаў, тым больш, што гэта была ўжо трэцяя адмова ад моманту падачы заявы з просьбай аб прадаўжэньні згоды на працу ў Беларусі ў будучым годзе.


Ксёндз Антоні Грэмза з курыі ў Горадні заявіў, што з боку Камітэту па справах веравызнаньняў і нацыянальных меншасьцяў была прадстаўленая прапанова, каб на месца духоўных асобаў, якія пакінуць Беларусь, прыехалі іншыя. Аднак гэта пры ўмове, што на новыя кандыдатуры згодзяцца беларускія ўлады.


На 354 каталіцкіх ксяндзоў у Беларусі 170 - гэта іншаземцы, у большасьці палякі.












All the contents on this site are copyrighted ©.