Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 3 сьнежня
А паўдні гэтага дня Сьвяцейшы Айцец сустрэўся з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу
Сьвятога Пятра, каб разам з Ім адгаварыць гэтую багародзічную малітву. У сваім разважаньні,
перад адгаварэньнем яе, Бэнэдыкт 16 сказаў, “што ў часе Апостальскага Падарожжа ў
Турцыю, адчуваў малітву ўсёй хрысьціянскай супольнасьці, якая яго падтрымлівала.”
Выказаў надзею, што гэтае незабыўнае духоўнае і душпастырскае дасьведчаньне, дасьць
яшчэ больш шчырае супрацоўніцтва ўсіх хрысьціян ды для дыялогу з веруючымі музульманамі.
Сьвяцейшы Айцец падзякаваў уладам краіны ды прыяцелям турэцкага народу за “прыняцьце
годнае іхняга традыцыйнага духа гасьціннасьці”. Жадаю, перад усім
з удзячнасьцю прыпомніць дарагую мне супольнасьць католікаў, якія жывуць на турэцкай
зямлі. Думаю аб ёй, калі з сёньняшняю нядзеляю мы ўваходзім у час Адвэнту. Мне было
дадзена сустрэцца і супольна адслужыць Сьвятую Імшу разам з тымі нашымі братамі і
сёстрамі, якія часта знаходзяцца ў нялёгкіх сітуацыях. Гэта сапраўды маленькае стада,
дыфэрэнцыйнае і багатае энтузыязмам веры, якую- можна сказаць- пастаянна перажывае,
ўзмацоўвае надзеяю, дасьведчаньнем Адвэнту—сказаў Папа Бэнэдыкт 16. Далей ён падкрэсьліў,
што Адвэнт ёсьць часам надзеі. Веруючыя ў Хрыста запрошаныя да актыўнага чаканьня
Ягонага прыйсьця. Духа чуйнасьці павінна падтрымліваць малітва ды рэчаіснае заангажаваньне
любові. У часе Адвэнту
Літургія часта нам прыпамінае і запэўнівае нас, намагаючыся быццам-бы пераадолець
нашае натуральнае недавер”е, што Бог прыходзіць: прыходзіць, каб быць з намі ( ў кожнай
нашай сітуацыі) прыходзіць, каб пасяліцца сярод нас, каб жыць з намі і ў нас. Прыходзіць,
каб запоўніць прасторы, якія нас аддаляюць і падзяляюць. Прыходзіць, каб нас прымірыць
з сабою і паміж намі. Прыходзіць у гісторыю чалавецтва, каб стукаць да дзьвярэй кожнага
чалавека добрай волі, каб даць паадзінокім людзям, сем”ям і народам дар братэрства,
дар згоды і міру—сказаў Сьвяцейшы Айцец. На заканчэньне сустрэчы з вернікамі Папа
надзяліў на іх сваё Апостальскае Блаславенства.