2006-12-01 14:56:39

Закончыўся візіт Папы Бэнэдыкта 16 ў Турцыю


Пятніца 1-га сьнежня была апошгім днём Апостальскага Падарожжа ў Турцыю. Раніцай, а гадзіне 9-й паводле беларускага часу, Папа прыбыў да Каталіцкае Царквы Сьвятога Духа дзе адслужыў Сьвятую Імшу. На ёй прысутнічаў таксама Усяленскі Праваслаўны Патрыярх Барталамей 1-ы. Сьвятая Імша была адслужана ў лацінскай мове. У сваім казаньні Папа Ратцынгэр сказаў:
RealAudioMP3
На заканчэньне майго патырскага візіту ў Турцыю, я задаволены з сустрэчы з каталіцкай супольнацю Істамбулу. Затым Папа падзякаваў усім за прысутнасьць на ёй, зноў вітаючы перад усім Патрыярха Барталамея 1-га. У гэтай Царкве Сьвятога Духа жадаю падзякаваць Богу за ўсй тое, што Ён зрабіў на працягу ўсёй гісторыі чалавеку ды паклікаць ўсіх упрошваць дару Сьвятога Духа. Як нам прыпомніў Сьвяты Павал- сказаў далей ў сваім казаньні Папа- Сьвяты Дух зьяўляецца крыніцаю нашае веры ды нашага адзінства.
27-м гадоў таму назад- працягваў Папа- у гэтай самай Царкве, мой Папярэднік Ян Павал ІІ выказаў жаданьне, каб золак новага Тысячагоддзя “змог зрабіць уплыў на Касьцёл адшукаць сваё поўнае адзінства; каб змог лепш сьведчыць пра любоў Бога, што абьявілася ў Ягоным Сыне Ісусе Хрысьце”. Гэтае жаданьне- сказаў Бэнэдыкт 16—яшчэ не ажыцьцявілася, але жаданьне Рымскага Папы заўсёды тое самае і падштурхоўвае нас, вучняў Хрыста, ісцьі дарогаю, якая вядзе да адзінства, ставячы справу экумэнізму на першым месцы нашых турботаў (клопатаў) на царкоўнай ніве.
Пасьля Сьвятой Імшы, а гадзіне 11.15, паводле рымскага часу, Папа адправіўся на міжнароднае лётнішча ў Істамбуле, дзе адбылася цырымонія разьвітаньня з Турцыяю. Афіцыяльных прамоваў не было. Варта магчыма прыгадаць, што быў таксама прысутным на лётнішчы Патрыярха Барталамей 1-ы. Самалёт Папы прызямліўся на рымскім лётнішчы Чампіно каля гадзіны 14-й паводле рымскага часу. Такім чынам закончылася 5-е міжнароднае Апостальскае Падарожжа Папы Бэнэдыкта 16; 118-е Апостальскае падарожжа Рымскіх Папаў па-за межы Італіі.


Назіральнікі гэтага Апостальскага Падарожжа падкрэсьліваюць вялікае значэньне візіту Папы у Турцыю для будучага экумэнічнага дыялогу. Хрысьціяне розных веравызнаньняў удзячныя Папе за прыгаданьне ім, у розных сустрэчах, пашаны правоў для ўсіх рэлігійных меншасьцяў у Турцыі. Хрысьціяне ў Турцыі прысутныя але пазбаўленыя правоў. Па-за Касьцёлам каталіцкія сьвятары не могуць насіць царкоўнае вопраткі. Экумэнічныя сустрэчы, якія меў Папа, напаўняюць надзеяю. А ў сваю чаргу расейскія масс-мэдыя многа месца прысьвячаюць сустрэчы Папы з Барталамеям 1 –м, хаця магчымыя вынікі гэтае сустрэчы для праваслаўна-каталіцкага прымірэньня паменшваюцца з огляду на малое значэньне, якое ў Расіі прыпісваецца Канстантынопальскаму Усяленскаму Патрыярхату. Мітрапаліт Кірыл сказаў, што чаканьні Расейскага Праваслаў”я ад сустрэчы Бэнэдыкта 16 з Барталамеям 1-м тычацца “скасаваньня супольных вінаў Канстантынопальскага Патрыярхату і Ватыкану за падзел хрысьціянаў у 1054 годзе”. Мітрапаліт выказаў надзею, што сучасны сьвет пачуе прарочыя словы супольнага сьведчаньня хрысьціян Усходу і Захаду, якія тычацца праблемаў, што існуюць у сучасным сьвеце.








All the contents on this site are copyrighted ©.