2006-12-01 14:28:09

Cвяты Пасад аніколі афіцыйна не выказваўся адносна ўступлення Турцыі ў Еўрасаюз.Пра гэта падрабязна расказваецца ў каталіцкай газеце "Аvvenire".


Арцыбіскуп Доменік Мамберці, у прыватнасці, зазначае ў актуальным артыкуле, што Ватыкан з зацікаўленнем сочыць за працэсам і лічыць яго важным, асабліва ў святле працягу разнастайных дэбатаў "за" і "супраць" знаходжання Рэспублікі Турцыя ў складзе Еўрапейскага Саюзу. Святы Пасад перакананы, як пра гэта кажа кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Ватыкану, што ў станоўчым выпадку Турцыя павінна адпавядаць палітычным крытэрыям, якія усталяваны ў Капенгагене ў 2002 годзе для краін-кандыдатаў у члены суграмаджання. Арцыбіскуп Мамберці таксама піша ў друкаваным органе, што Турцыя павінна пры падрыхтоўцы ўступу ў ЕС захоўваць прынцыпы, прыарытэты і ўмовы, якія ўтрымліваюцца ў Дагаворы аб узаемадзеянні. Тым не меньш, у артыкуле падкрэслена, што Святы Пасад не мае афіцыйнай пазіцыі па пытанні аб членстве Турцыі ў Еўразьвязе.







All the contents on this site are copyrighted ©.