2006-11-30 14:05:42

Сёньня ўсе праваслаўныя вернікі ўшаноўваюць памяць свайго Нябеснага Заступніка Апостала Андрэя.Шчыра віншуем. Менавіта святкаваць разам з Царквою-сястрою Дзень Першазваннага і накіраваўся Папа Бенедыкт 16 у старажытны Канстантынопаль.

Працягваецца Апостальскае падарожжа Папы Бэнэдыкта 16 у Турцыю


У чацьвер 30-га лістапада , на трэці дзень знаходжаньня Сьвяцейшага Айца ў Турцыі, у Царкве Сьвятога Георгія адбылася Урачыстая Сьвятая Імша ў Візантыйкім абрадзе, якую адслужыў Усяленскі Патрыярх Барталамей 1-ы ў прысутнасці Бенедыкта 16. Ён не мог саслужыць на алтары, бо няма яшчэ поўні адзінства паміж католікамі і праваслаўнымі. Боская Літургія працягвалася больш за дзьве гадзіны. У часе яе Папа Рымскі меў сваёказаньне: (Голас папы) 'Нашая братэрская сустрэча падкрэсьлівае незвычайныя адносіны, якія спалучаюць Рымскі Касьцёл з сястрою - Царквою Канстантынопаля.".. Далей Папа прыпомніў памятную сустрэчу ў Ерусаліме ў 1964 годзе паміж тадышнім Папам Паўлам 6-м а Патрыярхам Атэнагорасам. 7-га сьнежня 1965-га году, на заканчэньне Другога Ватыканскага Сабору, яны разам скасавалі ўзаменую трагічную анафэму 1054-га году. Гэта быў важны крок да ўзаемнага набліжэньня. “ Мая прысутнасьць тут,_ сказаў далей Папа Бэнэдыкт 16—мае на мэце аднавіць супольнае заангажаваньне ў працягваньні дарогі да поўнага адзінства паміж Рымскім Касьцёлам а Царквою Канстантынопаля. Жадаю вас запэўніць, што Каталіцкі Касьцёл гатовы зрабіць усё магчымае, каб пераадолець цяжкасьці ды пачаць шукаць разам спосабы супрацоўнтіцтва ў асягненьні гэтага адзінства. Падзелы, якія існуюць паміж намі ,хрысьціянамі, - сказаў Папа Ратцынгэр,—ёсьць сканадалам для сьвету і перашкодаю супольнага абвяшчаньня Эвангэльля. Напярэдадні сваіх мукаў і сьмерці Ісус Хрыстос маліўся, каб мы былі адно, каб сьвет паверыў. Толькі цераз братэрскае аб”яднаньне паміж хрысьціянамі і толькі цераз узаемную любоў,- сказаў на заканчэньне свайго казаньня Папа,—пасланьне любові Бога адносна кожнага мужчыны і кожнае жанчыны спраўдзіцца і будзе магчымым."
На заканчэньне Боскае Літургіі Папа і Усяленскі Партыярх падпісалі супольную Дэклярацыю, ў якой упрошваюць Госпада, каб гэтая сустрэча сталася знакам і заахвочаньнем для ўсіх нас, хрысціянаў - праваслаўных і католікаў, падзяляць аднолькавыя пачуцьці, стаўленьні братэрства, супрацоўніцтва і абьяднаньня ў праўдзе і міласэрнасьці. Далей і Супольнай Дэклярацыі гаворыцца аб сустрэчах паміж Папам Паўлам 6-м і Патрыярхам Атэнагорасам, Папам Янам Паўлам ІІ і Патрыярхам Дымітрыёсам І аб супольным абвяргеньні Экскамунікі(раздзялення) ад 1054-га году! Далей пішацца: “Як Пастыры, мы найперш засяродзіліся над місіяй абвяшчаньня Эвангэльля ў сьвеце сёньня. Апрача таго ,мы не можам быць абыякава ставіцца да сэкулярызацыі, рэлятывізму , нігілізму, што існуюць , у першую чаргу, у Заходнім сьвеце. У Эўропе католікі і праваслаўныя, будучы адкрытымі на прадстаўнікоў іншых рэлігій, мусяць аб'яднаць свае сілы у зьбераганьні хрысьціянскіх каранёў, традыцый ды вартасьцяў". На заканчэньне дэклярацыі пішацца:"Мы вітаем ў Хрысьце іншых хрысьціян, запэўніваючы іх аб нашай малітве і гатоўнасьці да дыялогу і супрацоўніцтва."
Затым Папа і Патрыярх мелі трапезу ў сядзібе Усяленскага Патрыярха.
Пасьля абеду Сьвяцейшы Айцец наведаў музэй Сьвятой Сафіі ў Стамбуле. Гэта цудоўная Святая Сафія, ўзведзеная Роўнаапостальным імператарам Канстантынам вялікім ў створаным ім горадзе. Варта нагадаць, што раней тут пабывалі Папа Павал 6 у 1967-м годзе і Ян Павал ІІ у 1979-м годзе. Непасрэдня адсюль Бэнэдыкт 16 пераехаў у “Блакітную Мячэць”, каб (як сказаў Прэсавы Прадстаўнік Ватыкану айцец Лёмбарді) выявіць пашану Ісламу.
Яшчэ ў чацьвер 30 лістапада Сьвяцейшы Айцец наведаў Апостальскі Армянскі Патрыярхат Стамбула, дзе меў малітоўную сустрэчу. А на канец дня сустрэўся яшчэ з Праваслаўным Сырыйскім Мітрапалітам ды галоўным Рабінам Турцыі.
Але цяпер мы на хвілінку вернемся да ўчарашняга дня візіту ў Турцыю - да важнай сустрэчы Сьвяцейшага Айцаца з Патрыярхам Барталамеям І у галоўнай Царкве Канстантынопальскага Патрыярхату , прысвечанай Сьвятому Георгію.


Сёньняшняя Сродкі масавай інфармацыі многа гавораць аб пагрозах, прагучаўшых у адноінах Папы ад тэррарыстычнай мусульманскай арганізацыі “Аль Каэда”. Вось як пракамэнтаваў гэтыя пагрозы Кіраўнік Прэсавай службы Ватыкану айцец Ломбардзі.

Візіт Папы у Турцыю працягваецца. Больш вестак аб ім слухайцец ў нашай заўтрашняй праграме.








All the contents on this site are copyrighted ©.