Упершыню ў гісторыі ў Ватыкане выданы дакумент на арабскай мове.
Упершыню ў гісторыі свайго існавання Ватыкан выдаў дакумент на арабскай мове. Гэта
прамова прадстаўніка Апостальскай сталіцы ў ЮНЕСКО, прысвячаная навуковым і этычным
праблемам. Публікацыі дакумента папярэднічала заява на сайте Ватыкана, у якой
была выказана неабходнасць аб’яднання хрысціянаў з мусульманамі дзеля барацьбы з тэрарызмам.
“Дыялог паміж двума рэлігіямі ў сучасны перыяд неабходны, як ніколі”, - падкрэсліваецца
ў згаданай заяве. Нагадаем, што 12 верасня пад час тэалагічнай лекціі ва універсітете
Рэгінсбурга ў Германіі Свяцейшы Айцец прыпомніў радкі з ліста візантыйскага імператара
Мануіла II° Палеалога аб прароке Мухамедзе, які негатыўна ставіўся да іслама. Выступленне
Папы выклікала хвалю незадавальнення сярод мусульманаў усяго свету. У многіх мусульманскіх
краінах прайшлі масавыя акцыі пратэста і былі нават выпадкі нападаў на хрысціянскія
храмы і святароў. 16 верасня прэс-служба Ватыкана распаўсюдзіла заяву Бенедыкта
XVI°, у якой ён прызнаў, што прыведзенная ім цытата была абражальнай для мусульманаў,
і папрасіў прабачэння.