2006-11-29 14:13:07

Працягваецца Апостальскае Падарожжа Папы Бэнэдыкта 16 у Турцыю


Затым Папа разьвітаўся з мясцоваю хрысьціянскаю супольнасьцю, каб адправіцца ў Істамбул. Горад гэты налічвае больш за 13-цт мільёнаў жыхароў. Непасрэдна з лётнішча Сьвяцейшы Айцец прыбыў да сядзібы Усяленскана Праваслаўнага Патрыярха Барталамея 1–га. Там у Патрыяршай Царкве Сьвятога Юрыя, ў гэты час, калі ідзе ў эфір наша праграма адбываецца сустрэча Папы з Праваслаўным Патрыярхам Барталамеям 1-ым. Але больш аб гэтай сустрэчы мы раскажам у нашай заўтрашняй праграме. А цяпер вернемся на хвілінку да учарашняга дня Апостальскага падарожжа Папы у Турцыю, менавіта да сустрэчы Сьвяцейшага Айца з Дыпламатычным Корпусам. Прамаўляючы да дыпламатаў Бэнэдыкт 16 сказаў, што Турцыя як памост паміж Азіяю ды Эўропаю, мае вялікае значэньне для дыялогу і дзеяньняў, што ўздымаюцца ў карысьць міру. Турцыя была месцам сустрэч культураў і рэлігій. У мінулым стагоддзі сталася мадэрнаю дзяржаваю, выразна адрозьніваючы грамадзкае насельніцтва ад рэлігіі. У Турцыі большасьцю зьяўляюцца музульмане, аднак турэцкая Канстытуцыя прызнае правы ўсіх грамадзянаў да рэлігійнае свабоды. Сьвяцейшы Айцец далец падкрэсьліў, што ўлады дэмакратычнае краіны маюць абавязак запэўніць усім веруючым сапраўдную свабоду і дазволіць ім на свабоднае арганізаваньне жыцьця сваіх рэлігійных супольнасьцей. Выказаў надзею, што правы гэтыя будуць у пашане і прычыніцца гэта для дабра ўсіх. У сувязі з гэтым Папа Ратцынгэр прыпомніў каштоўны уклад тамашняе каталіцкае супольнасьці, невялікай, але актыўна заангажаванай ў разьвіцьцё краіны,асабліва ў адукацыю моладзі. Падкрэсьліў, што дыялог аблягчае пасьлядоўнікам розных рэлігій ўзаемнае пазнаньне ды ўзаемную пашану. Папа выказаў надзею, што ягонае падарожжа ў Турцыю прынясе плады ў галіне супрацоўніцтва людзей розных веравызнаньняў і рэлігій.


А вось, што сказаў аб візыце Папы ў Турцыю арцыбіскуп Дэмэтрыёс са ЗША на прэс-канфэрэнцыі ў Істамбуле. Ён сказаў: цяперашні, ўжо трэці візіт Рымскага Папы ў Турцы, адбываецца ў зусім новым кантэксьце. Эўропа свабодная ад дыктатарскіх рэжымаў. Пасьля 11-га верасьня 2001 году зьмяніўся таксама сьвет, які ў абліччы тэррарызму заўважыў значэньне рэлігіі ў публічным жыцьці ды ролю дыялогу ва ўсталяваньні міру. Мы цяпер таксама больш уражлівыя на глабальныя тэмы такія як: галеча, мір, парушаньне правоў чалавека ці турбота пра натуральнае асяроддзе. Цяперашні візіт упісваецца таксама ў каталіцка-праваслаўныя адносіны, якія намечаныя поступам на дарозе прымірэньня ды ўзаемнага зразуменьня- сказаў праваслаўны арцыбіскуп Дэмэтрыёс.


Міжнародная прэса аб візыце Папы у турцыю

Пілігрымка Сьвяцейшага Айца ў Турцыю зьяўляецца галоўнаю тэмаю сусьветных масс-мэдыяў. Парыжскі “Ле Монд” падкрэсьлівае, што дыялог з праваслаўнымі зьяўляецца адным з прыярытэтаў Пантыфікату Бэнэдыкта 16. Аднак “Ле Фігаро” ёсьць скептычнае і прызнае, што не трэба чакаць вялікіх поступаў. Прымат Усяленскага Патрыярхату мае сімвалічнае значэньне, і яго пазіцыя ёсьць аспрэчвана не толькі ўладамі Анкары але таксама Маскоўскага Патрыярхату. Тым ня менш візіт Папы зьяўляецца выразным жэстам падтрымкі для ста тысячы хрысьціян, якія там жывуць, ды для Патрыярха Барталамея 1–га.
Італьянская газэта “Ля Стампа” мяркуе, што цяперашняе падарожжа зможа аблягчыць сустрэчу Бэнэдыкт 16 з Маскоўскім Патрыярхам Аляксеям ІІ. Газэта падкрэсьлівае, што гэты дыялог уздымаецца на асаблівай тэрыторыі, якою зьяўляецца сучасная Турцыя.
Прыбыцьцё Сьвяцейшага Айца на думку “Корр”ерэ дэльля Сэра” ёсьць вялікім шанцам для Турцыі, якая можа паказаць сьвету сваю сьпеласьць і таларантнасьць.
“Ню Ёрк Таймс” уздымае праблему значэньня падарожжа Папы адносна дыялогу з ісламам. Газэта прыпамінае, што Бэнэдыкт 16 будзе, пасьля Яна Паўла ІІ, чарговым Рымскім Папам, які наведае мячэць. Міма існуючых цяжкасьцей, газэта заўважвае шанцы дыялогу ў супольнай турбоце пра зматэрыялізаваны сьвет Захаду, які выкідае Бога з публічнага жыцьця. Адначасна трэба чакаць, што Папа падкрэсьліць неабходнасьць прымяняньня ўзаемнасьці: хрысьціянскія супольнасьці мусяць мець такія самыя правы ў краінах ісламскіх, якімі цешацца музульмане ў краінах, дзе хрысьціяне зьяўляюцца большасьцю.








All the contents on this site are copyrighted ©.