2006-11-28 14:58:48

Пачалося Апостальскае Падарожжа Папы Бэнэдыкта 16 ў Турцыю


Пачалося яно, раніцай ў аўторак 28-га лістапада, а гадзіне 9-ё раніцйы, паводле рымскага часу, калі з рымскага лётнішча Фюмічыно Сьвяцейшы Айцец адправіўся ў Анкару. Папа назваў свой прыезд у Турцыю “візітам дыялогу, братэрства і прымірэньня ў гэты складаны гістарычны пэрыяд. Гэта не палітычны але пастырскі візіт, мэтаю якога дыялог і сумесная адднасьць справе міра”.
Самалёт прызямліўся на міжгародным лётнішчы у Анкары каля гадзіны 13-й турэцкага часу. Тут прывіталі Сьвяцейшага Айца цывільныя і царкоўныя ўлады краіны, сярод якіх быў прэм”ер міністр краіны Эрдоган. Варта нагадаць, што прэм”ер міністр сьпяшаўся на саміт НАТО у Рыгу, які менавіта таксама пачаўся ў аўторак 28-га лістапада. У часе сустрэчы Папы Эрдоган выказаў надзею, што візіт Папы Рымскага ў краіну станецца крокам наперад ва ўсталяваньні міру ў глабальным маштабе. Ён таксама прыклікаў жыхароў Турцыі аказаць гасьцінны прыём Бэнэдыкту 16-му.
На лётнішчы ў Анкары афіцыяльных цырымоніяў прывітаньня не было. Адбыліся яны пасьля абеду, ў рэзыдэнцыі Прэзыдэнта Турцыі спадара Сэзэра.
З лётнішча Сьвяцейшы Айцец адправіўся ў маўзалей Ататірк, пабудаваны ў гадах 1944-53 , ў якім знаходзяцца мошчы Мустафы Кэмаля, якога называюць “Бацькам” Турцыі. Ён быў заснавальнікам і першым Прэзыдэнтам Турэцкае Рэспублікі.
Пасьля абеду Папа зрабіў візіт ветлівасьці Прэзыдэнту краіны спадару Сэзэру. Афіцыяльных прамоваў не было.
Пасьля ветлівае сустрэчы з Прэзыдэнтам краіны Сьвяцейшы Айцец сустрэўся з кіраўніком па Справах Рэлігіі з прафэсарам Алі Бардакоглю. У сваёй прамове да яго Папа выказаў сваю задаволенасьць з наведаньня гэтае зямлі, якая багатая ў гісторыю і культуру. У Вашай Асобе- сказаў Папа- вітаю ўсіх музульманаў Турцыі. Ваша краіна зьяўляецца таксама дарагою для хрысьціян: многія хрысьціянскія супольнасьці ўзьніклі менавіта тут ды асягнулі сьпеласьці, дзякуючы прапаведваньням Апосталаў, асабліва Сьвятога Паўла і Сьвятога Яна. Традыцыя гаворыць- працягваў Бэнэдыкт 16 сваю прамову- што тут застрымалася таксама Марыя, Маці Ісуса, жыла ў Эфэзе, ў доме Апостала Яна.
Гэтая высакародная зямля- зноў сказаў Папа- бачыла таксама годны ўвагі росквіт ісламскае цывілізацыі. Тут знаходзяцца многія помнікі хрысьціян і музулманаў, якія сьведчаць пра славутую мінуўшчыну Турцыі. Хрысьціяне і музульмане- зьвярнуўся Папа да міністра па Справах Рэлігіі—заклікаюць да праўды аб сваёй сьвятой спадчыне ды да пашаны годнасьці чалавека. Гэта аснова нашае ўзаемнае пашаны, гэта аснова для супрацоўніцтва ў служэньні міру паміж народамі і нацыямі. Рэлігійная свабода- сказаў на заканчэньне Папа Бэнэдыкт 16—якую гарантуе Канстытуцыя, ўстанаўляе для ўсіх веруючых умовы, неабходныя для іхняга ўкладу ў пабудову грамадзтва, для сапраўднага служэньня, асабліва найбольш патрабуючым і бедным.
Вечарам сёньняшняга дня адбылася сустрэча Папы з Дыпламатычным Корпусам, але аб гэтай падзеі ды аб іншых здарэньнях з гэтага Апостальскага Падарожжа ў Турцыю мы раскажам больш у нашай заўстрашняй праграме.








All the contents on this site are copyrighted ©.