2006-11-28 16:54:23

Вельмі станоўча ацэньвае факт візіту Папы Бенедыкта 16 у Турцыю муфты Нафігулла Ашыраў. Старшыня Духоўнага ўпраўлення мусульманаў Азіяцкай часткі Расіі адзначвае, што Папа паступіў зусім правільна, звярнуўшыся да свецкіх кіраўнікоў мусульманскіх краін і духоўных лідараў Ісламу з мэтаю змяньшаць супрацьстаянне прадстаўнікоў двух рэлігій і грамадстваў.


Муфты, у прыватнасці, зазначвае:"Усім вядома крайне няўдалае выказванне аб нашым Прароку, што так ці інакш адаб'ецца на ходзе візіту (ў Турцыю). Аднак ён ,безсумніўна, наблізіць паслядоўнікаў Іслама і Ватыкан". Расійскі мусульманскі лідар лічыць, што заўсёды неабходна мець пачуццё меры і асцярожнасць у выпадках, калі гаворка ідзе аб прадстаўніках інакшых вераванняў. "Я ёсць пэўны, - працягваў сваю ацэнку муфты Нафігулла Ашыраў,- словы папы аб тым, што ён не жадаў пакрыўдзіць мусульманаў і іхнія пачуцці, былі шчырыя і ад поўнага сэрца. Ягоныя звароты і перапрошванні суцэльна прынятыя тымі, да каго былі задрасаваныя. непрыемны інцыдэнт вычарпаны" - сцвердзіў кіраўнік мусульманаў Азіяцкай часткі Расіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.