2006-11-27 11:14:17

У Ватыкане адбыўся канцэрт камернай музыкі, зарганізаваны Прэзідэнтам Германіі.


У Клемянтынскай залі Апостальскага палаца адбыўся канцэрт камернай інструментальнай музыкі, зарганізаваны Прэзідэнтам Германіі спадаром Хорстам Келерам у гонар Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI°. Пад час канцэрта прагучалі соль-мажорны квартэт Моцарта, “Капріччіо і фуга” Мендельсона і “Iтальянская серэнада” Гуго Вольфа ў выкананні Берлінскага філарманічнага квартэта.
Пасля заканчэння канцэрта, Папа падзякаваў Хорста Келера і прапанаваў наступнае: “Толькі што пачутыя творы дапамаглі нам паразважаць аб складанасці жыцця і аб штодзённых справах. Кожны дзень складзены з радасці і смутку, надзеяў і разчараванняў, з чаканняў і неспадзяванак, якія хаатычна чаргуюцца і выклікаюць у душы важныя пытанні, такія, як “адкуль”, “куды” і аб сапраўдным сэнсе самога нашага жыцця. Музыка, якая адлюстроўвае ўсе гэтыя пачуцці, дае ў такую гадзіну, як гэтая, магчымасць слухачу ў’явіць як у люстэрку сваю ўласную гісторыю і гісторыю Сусвета. Але яна дае нам яшчэ болей: уласнымі гукамі яна ўносіць нас нібыта ў іншы свет і робіць нашу душу больш гарманічнай. З яе дапамогай мы робімся здольнымі ўбачыць, нібыта з вершыні, таямнічыя рэчаіснасці, якія спрабуе зразумець чалавек і якія магчыма лепей зразумець у святле веры. I на самой справе, гісторыю света магчыма прадставіць як дзіўную сімфонію, якую стварыў Бог і выкананнем якой дырыгуе Ён Сам. I нават калі нам патрытура часам здаецца вельмі складанай, Ён ведае яе ад першай да апошняй ноты. Мы не павінны браць у рукі палачку дырыжора, а тым болей – змяняць мелодыю згодна нашаму густу. Мы закліканы – кожны на ўласным месцы і з ўласнымі здольнасцямі – супрацоўнічаць з вялікім Маэстро ў выкананні Яго шэдэўра. I па меры выканання нам будзе дадзена паступова зразумець вялікую задуму Боскай партытуры”, - зазначыў Свяцейшы Айцец.







All the contents on this site are copyrighted ©.