2006-11-27 11:15:14

Праблемы католікаў у Босніі і Герцагавіне.


Кіраўнік місіі францішканаў у Босніі а.Мійо Дзолан заявіў, што поўны крах перагавораў аб аднаўленні перадваеннай Босніі і Герцагавіны прывёў да таго, што многія католікі выехалі з краіны.
Пад час свайго візіта ў штаб-кватэру міжнароднага каталіцкага дабрачыннага фонда “Царква ў патрэбе” а.Дзолан падкрэсліў, што “становішча Царквы ў краіне так і не палепшылася і католікаў па-ранейшаму прыгнятаюць”.
“Перагаворы, накіраваныя на выкарыненне дыскрымінацыі ў адносінах да католікаў, так і не мелі ніякага выніка. Да той пары, пакуль не будуць унесены змены ў Дейтонскую канстытуцыю, прынятую на Балканах у 1995 годзе, пакласці канец крызісу, у выніку якога больш за палову католікаў Босніі і Герцагавіны ўцяклі з краіны, будзе вельмі складана”, - падкрэсліў а.Дзолан.
“Католікі адчуваюць сябе пакінутымі на волю лёсу. У іх няма ніякай упэўненасці у тым, што іх становішча неяк палепшыцца”, - зазначыў святар-францішканін.








All the contents on this site are copyrighted ©.