2006-11-27 14:48:33

Грэка-каталіцкая Царква Украіны змагаецца з алкагалізмам.


Украінская Грэка-каталіцкая Царква пачала барацьбу за цвярозы лад жыцця сваіх вернікаў, здзяйсняючы такім чынам пастанову апошняга Сіноду. У рамках праекта ў кожнай парафіі плануецца праводзіць не абмежаваныя тэрмінам акцыі, накіраваныя не на барацьбу з алкагалізмам, а на прапаганду цвярозага ладу жыцця.
У якасці альтэрнатывы ўжыванню алкаголя для парафіянаў будуць арганізаваныя спартыўныя клубы і творчыя калектывы, а таксама суполкі цвярозасці, створаныя па прыкладу ўведзеных УГКЦ на пачатку ХХ стагоддзя братстваў цвярозасці, члены якіх давалі абяцанне не ўжываць спіртных напояў.
Клубы, кружкі і суполкі будуць адкрыты для ўсіх, незалежна ад веравызнання. Большую частку падобных арганізацый плануецца стварыць у сельскай мясцовасці.
На прыканцы года першыя вынікі здзяйснення праекта прадставяць на абмеркаванне Агульнаўкраінскай рады Цэркваў і рэлігійных арганізацый. “Не толькі грэка-католікі п’юць. Мы не збіраемся змагацца за цвярозасць толькі самі і прапануем усім канфесіям працаваць над гэтай праблемай”, - заявіў прэс-сакратар галавы УГКЦ святар Iгар Яців.







All the contents on this site are copyrighted ©.