2006-11-25 09:56:14

У Менску адбыўся сімпозіўм: "Ян Павал ІІ-- чалавек веры і культуры"


У суботу 25 лістапада 2006 г. у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбыўся запланаваны Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі сімпозіум, прысвечаны Слузе Божаму Яну Паўлу ІІ.
Сімпозіум праходзіў у рамках Года памяці Вялікага Папы, што адзначае Касцёл на Беларусі. Пачатак сімпозіума, асноўная мэта якога — папулярызацыя вучэння Яна Паўла ІІ, прызначаны на 9-ю гадзіну. У сімпозіуме прымалі удзел як прадстаўнікі духавенства і супольнасцяў кансэкраванага жыцця, так і свецкія асобы з Беларусі і з-за мяжы.
У другой палове дня цэлебравалася св. Імша ў інтэнцыі хутчэйшай кананізацыі Яна Паўла ІІ, а на заканчэнне сімпозіума адбыўся канцэрт памяці Вялікага Папы з удзелам хора з Кракава (Польшча).








All the contents on this site are copyrighted ©.