2006-11-24 15:23:09

Да сану Блаславёнай была паднесена жанчына, што нарадзіла святога Яна Боска - Маргарыта. Яе называюць усе салезіянцы "мама Марыя". Па цэлым свеце члены навучальнага ордэну адсвяткавалі 150-годдзе з дня смерці Блаславёнай. Мы асабліва віншуем даволі шматлікую салезіянскую сям'ю, што нарадзілася ды жыве і працуе ў нас на Беларусі.


Дэкрэт, што прызнаў гераічны характар яе жыцця і шматлікія дабрадзействы , а таксама славу святасці, быў зноў урачыста голасна зачытаны ў лістападаўскі дзень гэтага тыдня. На свяце прысутнічаў Дзяржаўны сакратар Ватыкана кардынал Торчізіо Бертонэ і прэфект Кангрэгацыі кананізацыі святых кард.Хозэ Сараіва Марціньш. Ён расказаў, што першым, хто назваў Маргарыту Святой пасля яе смерці, быў сам яе сын - святы Ян Боско .Ён падкрэсліў, што маці Маргарыта была разам з ім заснавальніцаю ордэна. які сёння налічвае сотні тысяч паслядоўнікаў па цэлым свеце. Яна засталася маці салезіянскай сям'і як і тады, калі была побач з сынам дзеля вялікай справы - выхавання ў Турыне бедных дзяцей, у большасці - сірот. Многія з іх, быўшы да таго вулічнымі дзецьмі, у будучыні стаоліся светачамі італьянскага грамадства і дабрадзеямі. Як у прынагодным святу слове сказаў зараз аўтар біяграфіі Маці Маргарыты святар Тэрэзіл Боска - "Яна сталася святой не праз экстазы і бачанні, але праз шматлікія каструлі і талеркі, якія трэба было напоўніць і памыць пасля вячэры для дзетак, а таксама памыць і паштопаць іхную вопратку". Дон Тэрэзіо падкрэсліў, што такая святасць і ёсць самаю важнаю і ўласціваю многім жанчынам-маці. "Яна несла самую простую духоўнасць - любіць і рабіць дабро!2- падкрэсліў пралат са славутай дынастыі Боско.







All the contents on this site are copyrighted ©.