2006-11-24 15:42:36

"Amnesty International" абнародвала справаздачу аб умовах утрымання вязняў у Расіі.


“Усе формы катавання і дрэнных умоў утрымання абсалютна забаронены на падставе існуючых міжнародных праў чалавека. Нягледзячы на гэта, супрацоўнікі ворганаў унутраных спраў ужываюць катаванні ва ўсіх папраўчых установах Расіі”, - заявіў Нікола Дакворз, кіраўнік праграмы для Еўропы і Сярэдняй Азіі арганізацыі “Amnesty International”. Заява была зроблена з нагоды публікацыі справаздачы аб ужыванні катаванняў у расейскіх вязніцах. На падставе атрыманых сведчанняў праваабарончая арганізацыя дэманструе, што для атрымання прызнанняў у Расіі ўжываюцца катаванні. Часта самі вязні выкарыстоўваюцца як інструмент для катаванняў і за гэта атрымліваюць некаторыя прывілеі. Усё гэта парушае нацыянальныя і міжнародныя нормы, якія афіцыйна прызнаныя у Расіі. У справаздачы гаворыцца таксама, што супрацоўнікі папраўчых устаноў маюць невялікі заробак і вельмі часта ім не хапае належнай адукацыі, таму і ўжываюць усе даступныя ім сродкі для атрымання прызнанняў. Згаданая вышей справаздача была абнародавана напярэдадні самміта паміж Расіяй і прадстаўнікамі Еўрапейскага саюза, які адбудзіцца ў будучую пятніцу, 24 лістапада. “Amnesty International” просіць ад еўрапейскіх уладаў запрасіць прэзідэнта Пуціна ратыфікаваць дадатковы Пратакол Канвенцыі ААН супраць катаванняў і стварыць сістэму расследванняў, якая адпавядала б міжнародным нормам. Просіцца таксама арганізаваць для расійскіх вязняў магчымасць атрымліваць юрыдычную падтрымку і мець права на выбар уласнага лекара.







All the contents on this site are copyrighted ©.