2006-11-23 18:44:04

Мітрапаліт Смаленскі і Калінінградскі Кірыл адказаў на пытанні журналістаў адносна наведання Папам Рымскім Турцыі. " Візіт Бенедыкта 16 будзе мець вялікае значэнне"- заявіў старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязей Маскоўскага Патрыярхату.


Высокі служыцель праваслаўя зазначыў, што гэта будзе праяваю хрысціянскай салідарнасці перад абліччам дыктату бязбожнасці."Мы павінны разам адстойваць хрысціянскія каштоўнасці"- падкрэсліў уладыка Кірыл. Ён крануў толькі пытанні сустрэчы
Папы бенедыкта 16 з Усяленскім праваслаўным Патрыярхам Барталамеем, не кранаючы праграмных сустрэч Папы з каталіцкім клірам і грамадой Турцыі ды перамоў з лідарамі Іслама і Юдаізма.
"Візіт будзе мець вялікае значэнне.Хочацца бачыць з абодвух бакоў яскравае сведчанне таго, як сёння павінны будавацца праваслаўна-каталіцкія адносіны. Такія з'явы як канфрантацыя, празалетызм, "паралельная" місія павінны знікнуць не толькі з лексікону, але і з рэалій жыцця"- зазначыў Мітрапаліт Кірыл.







All the contents on this site are copyrighted ©.