2006-11-23 18:47:07

Міланская грамада святога Язафата - арцыбіскупа Полацкага адзначыла сваё 50-годдзе. У паўночнай сталіцы Італіі з гэтай нагоды святую Боскую літургію адслужыў кардынал Любамір Гузар.


Галава Украінскай ГКЦ прыбыў сюды на запрашэнне кардынала Дзіонізія Тэттаманцы, арцыбіскупа Мілана. Ён таксама прыняў удзел у святой Імшы, на якую ў славуты Домскі сабор Мілана сабраліся,акрамя членау беларускай,. украінскай і рускай грамады , і італьянскія вернікі. Кардынал Любамір у сваім прынагодным пастырскім слове звярнуў увагу на выпрабаванні эмігрантаў, нялёгкі лёс тых, што жывуць на чужыне, падкрэсліўшы вялікую ролю, якую адыгрывае Царква для захавання чалавечай годнасці і нацыянальнай тоеснасці людзей, якіх ракідвае па свеце. "Як паказваў 120-гадовы вопыт хваляў украінскай эміграцыі, - сказаў Яго Эмінэнцыя Гузар, - захаванне тоесамасці ўкраінцаў па-за Бацькаўшчынай сталася магчымым галоўным чынам дзякуючы нацыянальнай Царкве, вакол якой заўсёды сплочваўся народ, умацоўваючы веру і надзею".







All the contents on this site are copyrighted ©.