2006-11-21 13:24:40

У Рыме завершыўся сусветны Кангрэс каталіцкага тэлебачання. Ягоныя ўдзельнікі абмеркавалі праблемы, якія ўзнікаюць у сучасным свеце, занураным у ідэі рэлятывізму і кансумізму, ды параздумвалі аб сваіх задачах па дапамозе асобам і грамадствам у пошуку дабра і Дабравешчання.


Сярод іншай інфармацыі каталіцкія журналісты даведаліся аб развіцці Ватыканскага тэлецэнтра. Ён быў створаны ў 1983 годзе па рашэнню Папы Яна Паўла 2 .Пра гэта расказаў кіраўнік Прэсцэнтра Ватыкану айцец Федеріко Ламбардзі, які з’яўляецца адначасова дырэктарам і Телецэнтра і Радыё Ватыкана. Ён паведаміў сабраным з розных краін калегам-журналістам і адказным за тэлебачанне, што развіваецца Цэнтр Ватыкана даволі паступова. Зараз у яго штаце толькі 20 чалавек. Бо ад пачатку самая ідэя гэтага тэлеканалу была такой, што ён не павінен падмяняць іншае тэлебачанне. Перад узнікненнем свайго канала Ватыкан давяраў італьянскаму тэлебачанню РАІ, якое з вялікай адданасцю рабіла справаздачы аб важных падзеях жыцця Царквы і Святога Пасаду. Ватыканскае тэлебачанне паклікана больш асвятляць дзейнасць Папы Рымскага і Ватыкану ды ствараць спецыяльныя перадачы для сябе і іншых тэлекампаній, як дзяржаўных, так і прыватных.
Адказваючы на пытанні ўдзельнікаў Кангрэсу, айцец Ламбардзі паясніў, што журналісцкая дзейнасць ватыканскага каналу мінімальная, дык і няма неабходнасці ў вялікім штаце.Журналісты,аднак, забяспечаны найлепшымі працоўнымі інструмантамі,. валодаюць усімі сучаснымі тэхналёгіямі.напрыклад. трансляцыі падзей вядуцца адначасова з 13 камер. Мантажныя студыі для вытворчасці фільмаў і перадач маюць найноўшае абсталяванне.Ватыканскі тэлецэнтр можа весці перадачы праз оптавалакністую сувязь і спадарожнікі. У эфір ён выходзіць 180 разоў на год. Цэнтр транслюе усе Агульныя Аўдыенцыі, малітвы Папы "Анёл Гасподні", розныя ўрачыстасці і ўрадавыя сустрэчы,што адбываюцца ў Ватыкане, а таксама цырымоніі кананізацый. Пры асвятленні галоўных падзей у жыцці Царквы для Ітэрбачання на дапамогу па-ранейшаму прыходзяць каналы італьянскага тэлебачання РАІ.









All the contents on this site are copyrighted ©.