2006-11-21 11:34:48

Барталамей I° даў інтерв'ю з нагоды падарожжа Свяцейшага Айца ў Турцыю.


Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей I° заклікаў турэцкую грамадскасць не ствараць “непрыемныя інцэндэнты” пад час візіту Свяцейшага Айца ў Турцыю.
Сусветны Патрыярх заявіў аб гэтым у інтэрв’ю газеце “Sabah”, у якім ён таксама сцвердзіў, што візіт Папы з’яўляецца выдатнай магчымасцю для Турцыі і што ён запэўніць Свяцейшага Айца ў тым, што краіна павінна ўвайсці ў склад адзінай Еўропы.
Турэцкія ўлады паведамілі, што чакаюць шматлікіх акцый пратэста супраць прыезда Бенедыкта ХVI°, прамова якога ў Рэгінсбургу выклікала незадаволенасць мусульманаў. Ужо ў мінулую нядзелю больш за дзесяць мясцовых нацыяналістаў разгарнулі анты-папскія плакаты на масавым мітынгу нацыяналістычнай партыі ў Iстамбуле. “Мы не хочам Папу ў Турцыі”, - было напісана на адным са згаданых плакатаў.
Патрыярх Барталамей I° папярэдзіў, што калі пратэсты набудуць форму насілля, яны зробяцца праблемай для Турцыі напярэдадні рашаючага самміта Еўрапейскага саюза ў сярэдзіне снежня, дзе кіраўнікі еўрапейскіх краінаў будуць ацэньваць посьпехі Анкары і разглядаць магчымасць уваходу краіны ў склад аб’яднанай Еўропы.
Калі візіт Папы “выкарыстаць у дрэнных мэтах, гэта вельмі пашкодзіць рэпутаціі Турцыі, - зазначыў Патрыярх. – Калі мы маем мэту зрабіцца членамі ЕС, нам трэба пазбегнуць падобных з’яў”.
“Папа мае ўплыў ва ўсіх каталіцкіх краінах, - заявіў Барталамей I° у інтэрв’ю газеце “Sabah”. Калі будуць псіхалагічна непрыемныя інцэндэнты, тады гэта ў снежні можа зрабіцца праблемай у Брусселі. Нават калі і не на афіцыйным узроўні, у кожным выпадку яны будуць абмяркоўвацца”.
Патрыярх упэўнены, што Турцыя, будучы мусульманскай краінай, можа ўступіць у Еўрасаюз, што прынясе “узаемнае ўзбагачэнне”. “Еўрапейскі саюз не павінен заставацца хрысціянскім клубам”, - падкрэсліў Сусветны Патрыярх.
У сваім інтерв’ю ён у чарговы раз патрабаваў аднавіць зачыненую ў 1971 годзе праваслаўную семінарыю.
Турэцкія ўлады адмаўляюцца прызнаць афіцыйны тытул Канстантынопальскага Патрыярха – “Сусветны”. Яны лічаць яго кіраўніком толькі невялікай грэцкай праваслаўнай грамады Iстамбула. У сваім інтэрв’ю Барталамей I° падкрэсліў, што ён і ягоная Царква не маюць намеру адмаўляцца ад гэтага тытула, які належыць ім з VI° стагоддзя. “Слова “сусветны” не мае палітычнага сэнсу. Гэты тытул – адзінае, на чым я настайваю. Я ніколі не адмоўлюся ад гэтага тытула”, - зазначыў Барталамей I°.







All the contents on this site are copyrighted ©.