2006-11-18 14:51:47

Неабходнасць надаваць асаблівую ўвагу фармацыі сапраўды хрысціянскай, перш за ўсё семінарыстам і святарам каталіцкае Царквы, пацвердзілі Папа Бенедыкт 16 і кіраўнікі касцёлу, з якімі ён раіўся гэтымі днямі.


У цэнтры ўвагі было й пытанне цэлібату RealAudioMP3 - зачыць, складання абету пажыццёвай бясшлюбнасці і чыстасці. Раздумваючы разам аб выкліках сучаснасці, пралаты падкрэслілі, што ў зменлівых тэхналагічна абставінах жыцця выпрабаванні для людзей
- праблемы сумлення, духоўнасці, адказнасці за прынятыя абяцанні і дзеянні - былі, ёсць і будуць заўсёды тыя самыя. па выніках нарады было выдадзенае Камюніке, у якім, у прыватнасці, гаворыцца аб тым, што... удзельнікам сустрэчы на чале з Папам была прадстаўлена дакладная інфармацыя аб просьбах, што паступілі ад служыцеляў касцёлу, па разглядзе магчымасці скасавання цэлібату у каталіцкай Царкве. Таксама былі асобна разгледжаны запытанні тых святароў, якія сталі адпавядаць усім канонам з просьбай дапусціць іх да служэння. Урэшце сумеснага роздуму прынята было рашэнне аб пацверджанні вялікай каштоўнасці цэлібату для ксяндзоў каталіцкае Царквы. Дададзім, што тыя, хто выбірае для сябе гэтую дарогу правадыроў статку Божага адпачатку маюць разумець, што яна патрабуе самааддачы і ахвяраванасці вялікай справе служэння. Таму чалавек, які выбірае для сябе такі лёс, павінен захоўваць цэлібат ды прысвячаць жыццё не сабе, не сваім блізкім, але цэламу Божаму народу.







All the contents on this site are copyrighted ©.