2006-11-16 14:18:35

Убачыць свет зборнік прамоў Бенедыкта XVI° у Германіі. 20 лістапада кніга, названая “Хто верыць – той не самотны”, будзе прадстаўлены ў бібліятэцы ААН у Нью-Йорку. Тым самым аўтары ідэі спадзяюцца, што ўсе людзі, якія жадаюць пазнаёміцца з тым, што на самой справе сказаў Свяцейшы Айцец, будуць мець магчымасць зрабіць гэта. Акрамя згаданага зборніка будзе прадстаўлена і кніга тады яшчэ кардынала Язэпа Рацынгера “Хрысціяне і крызіс культур”.
Ватыкан на цэрымоніі прэзентаціі будзе прадстаўляць арцыбіскуп Чэлесціно Мільоре, сталы назіральнік Святога Пасада пры ААН. З прамовай выступяць Джордж Вейгел, рэктар Цэнтра сямейнай і этычнай палітыкі ў Вашынгтоне і італьянскі сенатар Марчелло Пера.


Усе прамовы, зробленыя Бенедыктам XVI° пад час яго візіта ў Баварыю, былі сабраныя ў адзінае выданне і надрукаваныя выдавецтвам “Cantagalli” і ватыканскім выдавецтвам “Libreria editrice vaticana”. Публікацыя зборніка накіравана на тое, каб пазнаёміць людзей не толькі з поўным тэкстам прамовы Папы ў Рэгінсбургу, але і з усімі яго выступленнямі, якія трэба разглядаць у адзіным комплексе.







All the contents on this site are copyrighted ©.