2006-11-16 14:21:46

У Ватыкане сабраліся прадстаўнікі каталіцкіх універсітэтаў.Сустрэча ў Рыме арганізавана Папскай радай “Справядлівасць і мір” і Кангрэгацыяй да спраў каталіцкай адукаціі.


Прадстаўнікі больш чым 150 каталіцкіх універсітэтаў з усяго свету возьмуць удзел у Міжнароднай канфярэнцыі па пытаннях універсітэтаў і па Сацыяльнай дактрыне Каталіцкай Царквы.
Падчас канфярэнцыі будуць абмяркоўвацца пытанні, злучаныя з Сацыяльнай навукай Царквы ў кантэксце каталіцкіх універсітэтаў і тое, як навука Царквы можа дапамагчы каталіцкім навучальным установам у справе рэалізаціі сваіх навуковык і адукацыйных задач.
З дакладамі, сярод іншых, выступяць галава Папскай рады “Справядлівасць і мір” кардынал Рэнато Мартіно і прэфект Кангрэгацыі да спраў каталіцкай адукацыі кардынал Зенон Грахалеўскі.
Даклад “Антрапалагічныя і сацыяльныя пытанні сучаснасці” прадставіць кардынал Камілло Руіні, Папскі вікарый Рымскай дыяцэзіі, а з дакладам “Каталіцкая сацыяльная дактрына і міждысціплінарнае вымярэнне” выступіць Люблянскі мітрапаліт арцыбіскуп Юзэф Жыцінскі.
У канфярэнціі возьмуць удзел прадстаўнікі 65 каталіцкіх універсітэтаў з Еўропы, 31 з Афрыкі, 28 з Паўднёвай Амерыкі, 15 з Паўночнай Амерыкі, 10 з Азіі і 5 з Акіяніі.







All the contents on this site are copyrighted ©.