2006-11-15 14:15:42

Абнародвана праграма візіту Свяцейшага Айца ў Турцыю.


Прэсавая служба Апостальскай сталіцы абнародвала агульны план візіта Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI° у Турцію.
Папа пакіне рымскі аэрапорт Фюмічіно ў 9 гадзін раніцы ў аўторак 28 лістапада. У час дня па мясцоваму часу ён прыляціць у аэрапорт Эсенбога ў Анкаре.
Спачатку Свяцейшы Айцец наведае маўзалей Кемаля Ататюрка, які стварыў Турэцкую рэспубліку ў 1923 годзе. Потым адбудзіцца прывітальная цэрымонія і спатканне з прэзідэнтам Турціі Ахметам Неджеджетам Сезерам.
Пасля гэтага Бенедыкт XVI° сустрэніцца з намеснікам прэмьер-міністра Турціі, а потым з прадстаўніком урадавага дэпартамента па справах рэлігіі, спадаром Алі Бардакоглу. Напрыканцы дня Папа прыбудзе ў сядзібу Апостальскай нунцыатуры.
На наступны дзень, 29 лістапада, запланаваны візіт Свяцейшага Айца ў Iзмір, трэці па велькасці горад Турцыі, вядомы, як “перла Эгейскага мора”. Пасля гэтага ён наведае Эфес – горад, у якім жыў і прапаведаваў апостал Павел. Згодна паданню, Панна Марыя і эвангеліст Ян таксама жылі ў гэтым горадзе.
У Эфесе Бенедыкт XVI° узначаліць Святую імшу ў Доме Марыі і прамовіць казанне. Эфес вядомы таксама тым, што ў 431 годзе там адбыўся Сусветны сабор, на якім Маці Езуса была афіцыйна абвешчана Багародзіцай.
У сераду ж, 29 лістапада, Папа выляціць з Iзміру ў Iстамбул, дзе наведае патрыяршы сабор св.Георгія ў Фанары і дзе адбудзіцца яго спатканне з Сусветным Патрыярхам Барталамеям I°.
Раніцай наступнага дня, 30 лістапада, Бенедыкт XVI° прыйме ўдзел у Боскай літургіі ў Фанарскім храме св. Георгія. Чакаецца, што па заканчэнні літургіі голавы двух Цэркваў падпішуць супольную дэкларацыю.
Такім чынам Папа выканае галоўную мэту свайго падарожжа: адкажа на запрашэнне Патрыярха Барталамея I° прыняць удзел у святкаванні дня св. Апостала Андрэя Першапакліканага, нябеснага заступніка Канстантынопальскага патрыярхата, які асаблівым чынам ушаноўваецца менавіта 30 лістапада.
Пасля абеда разам з Барталамеям I° Свяцейшы Айцец накіруецца ў храм св. Сафіі і армянскі апостальскі катэдральны сабор, дзе спаткаецца з Каталікосам Месробам I°.
У гэты ж дзень Бенедыкт XVI° сустрэніцца з мітрапалітам Сірыйскай (дохалкідонскай) Царквы і галоўным рабінам Турціі, а вечарам – з каталіцкімі біскупамі краіны.
У пятніцу, 1 снежня, Папа узначаліць Богаслужбу ў каталіцкай катэдры Iстамбула, пасля чаго накіруецца ў аэрапорт і выляціць у Рым.
Наша даведка: да Бенедыкта XVI° Iстамбул ужо наведвалі Папы Павел VI° (у 1967 годзе) і Ян Павел II° (у 1979 годзе).
Каля 99 % 70-мільённага насельніцтва Турціі – мусульмане, па большасці сунніты. Католікі складаюць толькі 0,04 % жыхароў краіны.







All the contents on this site are copyrighted ©.