2006-11-14 14:37:50

Прамова Бенедыкта XVI° да нямецкіх біскупаў.


Адносіны з ісламам, секулярызацыя – як “проведэнцыяльны выклік”, роля свецкіх вернікаў у Царкве. Гэта галоўныя тэмы, якія закрануў Бенедыкт XVI° у сваёй прамове, з якой ён звярнуўся да святароў Біскупскай канфярэнцыі Германіі з нагоды візіта “ad limina Apostolorum”. Гэты візіт стаў нагодай, каб засяродзіць увагу на стане Царквы Германіі, якая вымушана, падобна іншым заходнім краінам, вырашаць праблемы, што ставіць перад ёй секулярызацыя.
“Не гледзячы на гэта, - сказаў Папа, - я лічу, што Царква Германіі павінна ўспрыймаць гэту сітуацыю як провідэнцыяльны выклік, які спрыяе паглыбленню і ўмацаванню нашай веры, таму што мы, хрысціяне, не павінны баяцца духоўнага сутыкнення з грамадствам, якое хаваецца за сваёй ілюзорнай інтэлектуальнай перавагай. Адказы, якія Царква чэрпае з Эвангелля, маюць сапраўдную каштоўнасць”.
“Што тычыцца міжрэлігійнага дыялога, - зазначыў Свяцейшы Айцец, - то ўсе мусульмане, якія “так сур’ёзна ставяцца да ўласных меркаванняў і рытаў, маюць права на наша пакорлівае і рашучае сведчанне аб Езусе Хрысце”. “Каб гэта сведчанне было сапраўдным, - працягнуў сваю думку Папа, - неабходна прыкласці вялікія намаганні”. У месцах кампактнага пражывання мусульманаў трэба мець пасрэднікаў–католікаў, якія ведаюць іх мову і рэлігійную гісторыю, каб весці дыялог з прыхільнікамі іслама.







All the contents on this site are copyrighted ©.