2006-11-14 14:34:38

Папа прыняў Прэзідэнта Кіпра.


Напярэдадні падарожжа Бенедыкта XVI° у Турцыю са Свяцейшым Айцом спаткаўся Тассос Пападопулас, кіраўнік Кіпра, які часткова акупіраваны Турцыяй. Пад час спаткання палітык уручыў Папе фотаальбом з выявамі шматлікіх праваслаўных цэркваў, разбураных туркамі пад час акупаціі вострава.
У рамках 20-мінутнага спаткання кіпрыётскі палітык уручыў Свяцейшаму Айцу таксама візантыйскую ікону Панны Марыі з немаўляткам Езусам. Раней гэта рэліквія ХIХ стагоддзя знаходзілася ў адной з праваслаўных цэркваў, якая цяпер разбурана.
Пад час турэцкай акупаціі Кіпра было зруйнавана каля 300 праваслаўных храмаў. Паглядзеўшы альбом Папа усклікнуў: “Якія зруйнаванні!”







All the contents on this site are copyrighted ©.