2006-11-14 14:31:48

Ва Украіне разпачнецца працэс беатыфікаціі 8 пакутнікаў-дамініканаў.


У львоўскай катэдры 18 лістапада кардынал Марьян Яворскі узначаліць Святую імшу з нагоды адкрыцця працэса кананізацыі васьмі пакутнікаў-дамініканаў.
У 1941 годзе ў ноч з 1 на 2 ліпеня супрацоўнікі НКУС забілі ў горадзе Чорткаў восем святароў з закону св.Дамініка. У 2005 годзе Генеральны вікарый дамініканаў у Расіі і Украіне звярнуўся да кардынала Яворскага з просьбай пачаць працэс беатыфікаціі гэтых пакутнікаў.
Канфярэнцыя рыма-каталіцкіх біскупаў Украіны пад час свайго паседжання 8 лістапада мінулага года аднадушна прыняла рашэнне пачаць працэс беатыфікацыі. Кангрэгацыя да спраў кананізаціі святых 10 чэрвеня 2006 года афіцыйна дазволіла пачаць згаданы працэс.







All the contents on this site are copyrighted ©.