2006-11-13 16:16:12

Хрысціяне Турцыі рыхтуюцца да прыезда Свяцейшага Айца.


“Царква Турціі чакае візіта Бенедыкта XVI°. Мы ўсе рыхтуемся да спаткання са Свяцейшым Айцом у снежні, калі ён сустрэніцца з вернікамі-католікамі і іх святарамі ў катэдры Стамбула”, - заявіў прэсавы сакратар Біскупскай канфярэнцыі Турціі а. Рыгор Маровіч.
Па ягоных словах, жаданне прыняць удзел у літургіі са Свяцейшым Айцом выказалі сотні вернікаў, аднак “месца мала”. “Таму каля касцёла св.Антонія будзе ўсталяваны аграмадны экран, дзякуючы якому ўсе жадаючыя будуць мець магчымасць назіраць за імшой”, - дадаў а.Рыгор.
Турэцкія католікі таксама чакаюць сустрэчы Папы з Канстантынопальскім патрыярхам Барталамеям I°. “Ніякіх падрабязнасцяў адносна супольнай дэкларацыі да гэтай пары не трапіла ў прэсу. Я мяркую, што гэта будзе сапраўднай неспадзяванкай”, - адзначыў а. Маровіч.







All the contents on this site are copyrighted ©.