2006-11-13 16:11:38

У мінулую нядзелю Свяцейшы Айцец адгаварыў разам з вернікамі Багародзічную малітву.


У нядзелю 12 лістапада Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° адгаварыў разам з вернікамі Багародзічную малітву “Анёл Панскі” на плошчы Святога Пятра.
Пад час малітоўнага спаткання Папа ў сваім казанні звярнуў увагу на праблему голада ў свеце. У прыватнасці, ён зазначыў, што ў драматычнай сітуацыі, злучанай з голадам, сітуацыі, якая робіцца ўсё больш цяжкай, трэба змяніць мадэль глабальнага развіцця, але таксама неабходна каб кожны з нас прыняў новы стыль жыцця і ўжывання прадуктаў, абапярэцца на салідарнасць і справядлівасць, аддаючы не толькі тое, чаго занадта. Свяцейшы Айцец прыпомніў сабраным на плошчы вернікам навучанне Езуса, які казаў, што хлеб не ёсць толькі “тваім”, але ёсць “нашым”.
Папа звярнуўся таксама да свята Падзякі, якое адзначалася ў мінулую нядзелю ў Iталіі. У гэты год яго тэмай было: “Зямля: падарунак для ўсёй чалавечай сямьі”. Свяцейшы Айцец звярнуў увагу на тое, што ў сапраўды хрысціянскіх семьях дзяцей вучаць дзякаваць Пана кароткай малітвай і перакрыжавацца перад тым, як узяць ежу. Гэта традыцыя захоўваецца, каб навучыць дзяцей з павагай ставіцца да штодзённага хлеба і ўбачыць у ім дар Божага Провіду”.
“Мы павінны прызвычаіцца дзякаваць Творцу за кожную рэч: за паветра і за ваду, каштоўныя рэчы, якія з’яўляюцца фундаментам жыцця на нашай планеце; а таксама за прадукты харчавання, якія Бог дае для падтрымкі нашага жыцця. Сваіх вучняў Езус вучыў, што трэба маліцца просячы ў Нябеснага Айца не “майго”, але “нашага” штодзённага хлеба. Такім чынам ён хацеў, каб кожны чалавек адчуваў сябе адказным за сваіх братоў, каб ім заўсёды хапала сродкаў недахопных для жыцця. Тое, што нам дае зямля – гэта Божы дар для ўсёй чалавечай сямьі”.
Папа звярнуў увагу на драматычную сітуацыю звязаную з голадам, якая не толькі не робіцца больш лёгкай, але, наадварот, трывала пагоршваецца, нягледзячы на дзейнасць адпаведных міжнародных арганізацый. У апошняй справаздачы ФАО падкрэсліваецца, што Царква добра ведае з вопыта, атрыманага ад царкоўных суполак і місіянароў: 800 мільёнаў чалавек жывуць у стане голаду і вялікая колькасць асобаў, перад усім дзяцей, паміраюць ад голада. Што ж трэба рабіць у гэтай сітуацыі?
У сувязі з гэтым Бенедыкт ХVI° зазначыў, што без сумніву трэба знішчыць структурны падыход кіравання сусветнай эканомікай, якая назначае большую частку рэсурсаў планеты меншасці насельніцтва. Падобная несправядлівасць была адзначана такімі Папамі, як Божымі Слугамі Паўлам VI° і Янам Паўлам II°. Яны звярталі ўвагу на неабходнасць змены мадэлі глабальнага развіцця у тым, што тычыцца не толькі голаду, але і аховы навакольнага асяроддзя і энэргетычных праблемаў. Такім чынам, кожны чалавек і кожная сямья можа і павінна рабіць нешта для знішчэння голада ў свеце вядучы стыль жыцця і выкарыстоўваючы прадукты ў адпаведны спосаб і ў рамках справядлівага стаўлення ў адносінах да тых, хто займаецца земляробствам”.
На прыканцы свайго спаткання з вернікамі пад час нядзельнай Багародзічнай малітвы Свяцейшы Айцец блаславіў вернікаў сваім Апостальскім блаславенствам.







All the contents on this site are copyrighted ©.