2006-11-13 16:22:11

У Iталіі выздаравеў чалавек, жонка якога звярнулася да заступніцтва Яна Паўла II°.


Малады італьянец, які вылечыўся ад рака лёгкіх, лічыць, што сваім аздараўленнем ён абавязаны цудоўнаму заступніцтву Яна Паўла II°.
У мінулым годзе ў юнака з горада Салерно, які знаходзіцца на поўдні ад Неапаля, быў знойдзены рак лёгкіх. Як паведамляецца, жонка гэтага чалавека малілася просячы заступніцтва памёрлага Папы. Яна бачыла Яна Паўла II° у сне і ён запэўніў яе, што муж абавязкова выздаравее.
Праз некалькі дзён пасля гэтага лекары заўважылі, што стан здароў’я хворага палепшыўся і ракавая пухліна пачала знікаць.
Арцыбіскуп Салерно, монс. Джеральдо Пьеруф, упэўнены, што гутарка ідзе аб цудзе. Цяпер гэты выпадак вывучаецца ў яго дыяцэзіі.
Нагадваем вам, што ў Ватыкане ідзе збор інфармацыі, неабходнай для беатыфікацыі Яна Паўла II°. Збіраюцца дадзеныя аб ягоным жыцці, навуцы, а таксама асабістыя нататкі, якія тычацца перыяда да абрання яго на пасад св. Апостала Пятра. Звычайна для беатыфікацыі дастаткова афіцыйнага прызнання хаця б аднаго цуда, здзейсненага пры пасрэдніцтве кандыдата на далучэнне да ліку беатыфікаваных.







All the contents on this site are copyrighted ©.