2006-11-13 16:26:50

Беларусь увайшла ў спіс краінаў, якія лічацца "ворагамі інтернэта".


У спіс “ворагаў інтернэта”, распаўсюджаны ў мінулы панядзелак міжнароднай арганізацыяй “Рэпарцёры без межаў”, уключаны 13 дзяржаў.
Сярод іх Беларусь, Бірма, У’етнам, Егіпет, Iран, Кітай, Паўночная Карэя, Куба, Саудаўская Аравія, Сірыя, Туніс, Туркменістан і Узбекістан.
Практычна ўсе гэтыя краіны знаходзяцца ў спісе мінулага года, за выключэннем Егіпта, дзе, па дадзеныХ згаданай арганізацыі, адзначаны выпадкі цэнзуры ў Інтернэте, а таксама былі арыштаваныя тры так званыЯ “кібердысідентЫ”. У той жа час адзначаецца, што адносіны да інтернэта ў Лівіі, на Мальдзівах і ў Непале палепшыліся.
Публікацыя спіса прымеркавана да правядзення “Рэпарцёрамі без межаў” акцыі за свабодны абмен інфармацыяй і супраць цэнзуры ў “сусветным сеціве”.








All the contents on this site are copyrighted ©.