2006-11-11 14:18:45

Рым: у самым сэрцы Вечнага горада - між Пантэонам і рымскім Форумам адкрылася Акадэмія лацінскай мовы. Яе заснаваў галоўны эксперт Ватыкану па лаціне айцец-кармеліт Реджынальд Фостар.


Ураджэнец амерыканскай Мілуокі. ён узначальвае лацінскае аддзяленне Дзяржаўнага сакратарыяту Ватыкана. да апошнега часу вёў папулярны платны курс лацінскай мовы ў Грыгарыяне. Але ў новым навучальным годзе курс быў закрыты, бо не набралася дастаткова студэнтаў, якія маглі плаціць за гэты курс у славутым Грыгарыянскім Універсітэце. тады клірык вырашыў заснаваць сваю прыватную бясплатную школу. Пра гэта ён аб'явіў " festive ac jucunde" (радасна і ўзнёсла). Новая Academia Romae Latinitatis адкрыта для ўсіх. хто валодае англійскай мовай і жадае вывучаць ці ўдасканальваць лацінскую.







All the contents on this site are copyrighted ©.