2006-11-10 10:31:21

Кардынал Мартіно выказаў сваю думку на конт свабоды веравызнання.


“Царква, не будучы палітычнай структурай, мае грамадскую вартасць”, - заявіў кіраўнік Папскай рады “Справядлівасць і мір” кардынал Мартіно.
“У пасланні Хрыста, грамадства можа атрымаць моц, неабходную для любові да бліжняга, супрацьстаўлення ідэям, накіраваным супраць жыцця, зразумення асновапалягаючай роўнасці ўсіх людзей, барацьбы супраць усіх формаў дыскрымінацыі, пераадолення індывідуалізма ў святле сяброўства і брацтва”, - зазначыў монсіньор Ренато Мартіно пад час свайго візіта ў ЗША.
“Такім чынам, рэлігійная свабода з’яўляецца дабром для грамадства. Сапраўды, цывільныя ўлады павінны гарантаваць захаванне рэлігійнай свабоды і дазваляць Царкве выконваць сваю місію, якая мае грамадскую вартасць, не носячы пры гэтам палітычнага характара”, - падкрэсліў ватыканскі дастойнік.
Прамовай кардынала Мартіно ва універсітэте Ферфілда ў мінулы панядзелак завершылся 9-дзённы візіт па ЗША, у рамках якога ён правёў шэраг спатканняў і канфярэнцый, прысвячаных сацыяльнай дактрыне Каталіцкай Царквы.
Кардынал адзначыў, што абвяшчэнне Эвангелля злучана з супрацоўніцтвам з усімі людзмі добрай волі, неабходным для стварэння больш гуманных адносінаў і інстытутаў.
Выступаючы ва універсітэте імя св. Тамаша ў Мінесоте, кардынал Мартіно гаварыў аб энцыкліцы Бенедыкта XVI° “Deus Caritas est” (“Бог ёсць міласэрнасцю”), і правёў прэзентацыю Кампендыума сацыяльнай дактрыны Царквы.
Кампендыум, складзены Папскай радай “Справядлівасць і мір” па просьбе Яна Паўла II°, убачыў свет у кастрычніку 2004 года і быў прадстаўлены ўжо ва многіх краінах, у тым ліку ў Расіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.