2006-11-07 14:27:04

Пасланне Свяцейшага Айца да ўдзельнікаў "Сацыяльных тыдняў" у Таледо.


“Сапраўднае суіснаванне народаў і культур мае на ўвазе не толькі адсутнасць дыскрымінацыі, але і трывалае імкненне да супрацоўніцтва”, - заявіў Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI°.
Гэта меркаванне Папы пададзена ў яго пасланні да ўдзельнікаў так званых “Сацыяльных тыдняў”, якія праходзілі ў гішпанскім горадзе Толедо з 2 да 5 лістапада. Тэма спаткання, якое праводзілася ў бягучым годзе ўжо ў 40 раз, - “Хрысціянскія прапановы аб стварэнні культуры суіснавання”.
Дзяржаўны сакратар Ватыкана кардынал Тарчызіо Бертоне накіраваў пасланне Свяцейшага Айца на імя Хосе Томаса Рагті Гіла, галоўнага арганізатара сустрэчы.
“Супольнае існаванне – “гэта дэлікатнае пытанне”, вакол якога шмат непаразуменняў і занадта ўпрошчванняў”, - падкрэсліў Бенедыкт XVI°. На думку Папы, паняцце суіснавання нельга абмяжоўваць “роўнасцю палоў, адсутнасцю дэскрымінацыі ці маргіналізацыі агульных вартасцяў і ідэй, якія больш чым што-небуць акрэсліваюць ідэнтычнасць асобных людзей і сацыяльных груп”. Свяцейшы Айцец упэўнены, што супольнае існаванне павінна характэрызавацца “сяброўствам, згодай і супрацоўніцтвам у тым, што з’яўляецца агульным для ўсіх”.







All the contents on this site are copyrighted ©.