2006-11-07 14:24:23

Злачынныя задумы міжнароднага тэрарызму засноўваюцца на ілжывых культурных ідэях ,якія адмаўляюць існаванне сувязі між праўдай і чалавечым жыццём. Пра гэта заявіў на спецыяльнаа сесіі генеральнай асамблеі ААН арцыбіскуп Челесціно Мільёрэ.


Пастаянны назіральнік Святога Пасаду пры ААН зазначыў, што ў справе асягнення міру краіны могуць супрацоўнічаць у рамках ААН. Асаблівая ўвага павінна надавацца такім з'явам сучаснага зграмаджання, як тэрарызм, нігелізм і міжнародны і фанатычны фундаменталізм.Яны нясуць пагрозу мірнаму існаванню і скажаюць праўду. "Папа Бенедыкт 16 ў пасланні на Дзень Міру, якое адкрыла адыходзячы 2006 год, адзначаў непадзельную сувязть між мірам і праўдай,"-сказаў арцыбіскуп Мільёрэ. Мір заснаваны на праўде, агульнай для ўсіх людзей; яна пераўзыходзіць культурныя, філасофскія і рэлігійныя розніцы. Гэта наталяецца ідэяй аб тым, што годнасць кожнага чалавека таямніча спалучаная з надпрыродным, трансцыдэнтным. Таму мір можа быць асягнуты толькі тады, калі гэтая ідэя будзе ўсвядомленая і агульная праўда ажыццёвіцца ва ўзаемнай павазе ўсіх людзей і народаў з іхнімі культурнымі розніцамі. Прадстаўнік Ватыкану запэўніў, што праблемы міра пачынаюцца на культурным узроўні: нават зараз існуюць культуры, якія адмаўляюць асноўныя праўды міра. Самым яскравым прыкладам гэтага арцыбіскуп назваў міжнародны тэрарызм.







All the contents on this site are copyrighted ©.