2006-11-06 14:35:05

Чарговыя старонкі з Кампендіума Сацыяльнай дактрыны Царквы.


177 Хрысціянская традыцыя ніколі не прызнавала права на прыватную маёмасць абсалютным і недатыкальным: Наадварот, яна заўсёды разглядала гэта права ў самым шырокім кантэксце агульнага права ўсіх карыстацца дабротамі ўсяго стварэння: права прыватнай маёмасці падпарадкаванае праву на агульнае карыстанне, на агульнае прызначэнне дабротаў”. Прынцып агульнага прызначэння дабротаў сцверджвае поўнае і вечнае панаванне Бога над усялякай рэчаіснасцю, таксама як і патрабаванне, каб даброты створанага свету выкарыстоўваліся для развіцця ўсяго чалавека і ўсяго чалавецтва. Прынцып агульнага прызначэння дабротаў не супярэчыць праву маёмасці, але ўказвае на неабходнасць рэгламентаваць гэта права. Бо прыватная ўласнасць, якія б канкрэтныя формы не набывалі злучаныя з ёй рэжымы і юрыдычныя нормы, па сутнасці ёсць інструментам для захавання прынцыпа агульнага назначэння дабротаў, а значыць, у рэшце рэштаў, не мэту, а сродак.
178 Сацыяльная навука Царквы заклікае прызнаць сацыяльную функцыю любой формы прыватнага валодання – гэта ясная адсылка да патрабавання агульнага дабра. Чалавек “павінен ведаць, што рэчы, якімі ён законна валодае, належаць не толькі яму, але і з’яўляюцца агульнымі – у тым сэнсе, што яны павінны прыносіць карысць не толькі яму самому, але і іншым”. Агульнае прызначэнне дабротаў пакладае на іх законных уласнікаў некаторыя абавязкі адносна іх выкарыстання. Асобны чалавек не можа дзейнічаць заплюшчваючы вочы на наступствы выкарыстання ўласнай маёмасці, але павінен асягнуць, акрамя карысці для сябе і сваёй сямьі, таксама і агульнага дабра. Адсюль паходзіць абавязак уласнікаў выкарыстоўваць свае даброты ў вытворчай дзейнасці, у прыватнасці, даручаючы іх тым, хто жадае і здольны выкарыстоўваць іх у вытворчасці.
179 Сучасны гістарычны этап, даючы грамадству новыя, зусім невядомыя да нядаўніх часоў даброты, забавязвае нанова зразумець прынцып агульнага прызначэння зямных дабротаў: неабходна пашырыць сферу яго дзеяння, каб яна ўключала і апошні плён эканамічнага і тэхналагічнага прагрэса. Усё большае значэнне набывае ўласнасць на агульныя даброты, якія паходзяць з ведаў, тэхнікі і тэхналогіі, бо на гэтай уласнасці “базуецца багацце прамыслова развітых Нацый у значна большай ступені, чым на валоданні натуральнымі рэсурсамі”.
Новыя тэхналогіі і навуковыя веды трэба паставіць на служэнне першасным патрэбам чалавека, каб магла паступова ўзрастаць агульная ўласнасць чалавека. Такім чынам, каб прынцып агульнага прызначэння дабротаў быў у поўні здзейснены, патрабуюцца дзеянні на міжнародным узроўні і ініцыятывы, разпрацаваныя ўсімі Краінамі: “Неабходна зруйнаваць тыя перашкоды і манаполіі, якія не дазваляюць многім народам уключыцца ў агульны прагрэс развіцця і забяспечыць усіх – асобы і нацыі – тымі першапачатковымі ўмовамі, якія дазваляюць у ім удзельнічаць”.
180 Калі ў працэсе эканамічнага і сацыяльнага развіцця істотную вагу набываюць формы ўласнасці, невядомыя ў мінулым, нельга забывацца аб традыцыйных формах. Iндывідуальная ўласнасць – не адзіная законная форма валодання дабротамі. Вялікае значэнне мае старажытная форма агульнай уласнасці, якая, хаця ж і прысутная і ў эканамічна развітых краінах, асабліва характэрная для сацыяльнай структуры шматлікіх першабытных народаў. Гэта форма ўласнасці так глыбока адбілася на эканамічным, культурным і палітычным жыцці гэтых народаў, што ў’яўляе сабой адну з асноў іх выжывання і дабрабыту. Але, баронячы і ўмацоўваючы агульную маёмасць, мы не павінны забывацца аб тым, што і гэтаму тыпу ўласнасці належыць змяняцца. Дзейнічаючы такім чынам, каб гарантаваць толькі яе захаванне, мы рызыкуем прывязаць яе да мінулага і тым самым скампраментаваць.
Галоўным пытаннем, асабліва ў краінах на шляху развіцця, і ў краінах, якія выйшлі з калектывістскіх ці каланіяльных сістэмаў, застаецца справядлівае размеркаванне зямлі. У сельскагаспадарчых зонах магчымасць валодання зямлёй, якая забяспечваецца, у прыватнасці, рынкам працы і крэдытавання, - неабходная ўмова асягнення іншых дабротаў і паслугаў; падобная магчымасць не толькі адкрывае эфектыўны шлях абароны навакольнага асяроддзя, але і ў’яўляе сабой сістэму сацыяльнай абароны, якая здзяйсняецца нават у краінах са слабай адміністратыўнай структурай.
181 Уласнасць надае свайму суб’екту, асобнаму чалавеку ці грамадству, шэраг абўектыўных пераваг: лепшыя ўмовы жыцця, упэўненасць у будучыні, больш шырокія магчымасці выбара. З іншага боку, ад уласнасці могуць паходзіць ілжывыя і спакушальныя абяцанні. Чалавек ці грамадства, якія асягаюць таго, што абсалютызуюць яе ролю, у рэшце рэштаў трапляюць у цяжкае рабства. Бо ніякую форму ўласнасці нельга разглядаць у адрыве ад уплыву, які яна аказвае як на асобных людзей, так і на грамадскія ўстановы: уладальнік, які неасцярожна абгаўляе сваю матэрыяльную ўласнасць (пар. Мт 6, 24; 19, 21-26; Лк 16, 13), сам робіцца іхняй уласнасцю і слугой. Толькі прызнаючы, што яны залежаць ад Бога Творцы і таму выкарыстоўваючы іх дзеля агульнага дабра, мы маем магчымасць пераўтварыць іх у карысны інструмент, які будзе спрыяць узрастанню людзей і народаў.
в) Агульнае прызначэнне дабротаў і адданне перавагі бедным
182 Прынцып агульнага прызначэння дабротаў патрабуе выяўляць асаблівы клопат аб бедных, аб тых, хто апынуўся ў маргінальным стане, і ў вогуле аб людзях, чыі ўмовы жыцця перашкаджаюць нармальнаму ўзрастанню. Таму трэба з усёй рашучасцю настойваць на тым, што перавага павінна быць адданая бедным. “Гэта перавага ці асаблівая форма прыарытэта ў здзяйсненні хрысціянскай міласэрнасці, засведчаная ўсім царкоўным Паданнем. Яна тычыцца жыцця хрысцьяніна, які імітуе жыццё Хрыста, і такім чынам накладаецца на нашы сацыяльныя абавязкі, а значыць, да таго, як мы жывем, да рашэнняў, што прыймаюцца ў дачыненні да ўласнасці і карыстання дабротамі. Сёння ж, з улікам таго, што сацыяльнае пытанне набыло глабальныя маштабы, мы не можам не набываць гэтаму пераважную любоў – і не натхняцца ёй у сваіх рашэннях – на безліч галодных, галечных, бяздомных, пазбаўленых медычнай дапамогі, а галоўнае, тых, што не маюць надзеі на лепшую будучыню”.







All the contents on this site are copyrighted ©.