2006-11-03 14:44:02

Папа Бенедыкт 16 наведаў Грыгарыянскі універсітэт, дзе пасля перестройкі вучацца ў ліку іншых і нашы беларускія студэнты.Яго з гонарам прымалі: Вялікі Канцлер, кардынал Зенон Грохолеўскі, зазначым, сябра нашага кардынала, Яго Эмінэнцыі Казіміра Свёнтка, генерал Таварыства Езусавага Петэр Ганс Кольвенбах, рэктар Джанфранко Гірлянда.


Папа павітаў найперш студэнтаў старажытнай установы, закладзенай Папам Грыгорыям 13, прыпомнім, аўтарам грыгарыянскага календару, па якім жыве і сучаснае чалавецтва,- выкладчацка-прафесарскі корпус, які вучыць студэнтаў з усіх кантынентаў Зямлі. Іх Папа заклікаў да веры, якая вядзе да надзеі для чалавека і чалавецтва, і да адказнасці за жыццё на Зямлі.Паслухайце, з якім энтузіязмам вітаюць маладыя Бенедыкта 16, славутага навукоўца-тэолага, філосафа,- інтэлектуала.(Рэпартаж)







All the contents on this site are copyrighted ©.