"Святыя - гэта шанаваныя сведкі вечнага жыцця", -так сказаў Бенедыкт 16 у часе
святой імшы, што адпраўляў з нагоды дня Усіх Святых у базіліцы Святога Пятра ў Рыме.
Ягоная думка ахінула і ўсіх памёрлых, аб якіх Царква моліцца па цэлым свеце. Памёрлыя
і спасярод іх святыя - складаюць сутнасць і сучаснага чалавека, аб якім асаблівы
клопат. Папа якраз аб гэтых сынах і дочках чалавечых узносіць малітву ў задушных малітвах
гэтых святаў. Мы перадаем вам, жывым, каб былі жывыя якнайбольш,гэтую ягоную малітву
і блаславенства, у якіх Папа ўпрошвае Міласэрднага Бога каб давёў усіх да Нябеснай
радзімы, да высокасці, да сапраўнага прызначэння чалавечага, і каб выбавіў ад злога.
(малітва Бенедыкта
16 аб памёрлых за жывых).У сваім навучанні Папа сказаў :"Гэтая Літургія запрашае ўсіх
падзяліць нябеснае блаславенства святых, прыняць удзел у іхняе радасці. "Узрадуемся
ўсе ў Госпадзе"! Царква святкуе сваю годнасць як Маці святых, адлюстраванне нябеснага
паселішча. Святыя ня ёсць нейкаю малою кастаю выбраннікаў, але тымі, у кім прысутнічае
любоў і вернасць выконваць Божую волю, людзей розных нацый і эпох, якіх вялікае мноства.
Апакаліпсіс расказвае аб колькасці людзей "якіх немагчыма пералічыць - з усіх плямёнаў
і каленаў, народаў і моваў ": Тут святыя Старога запавету.., і Новага запавету , ажно
да сведкаў Хрыстовых нашага часу. Іх аб'ядноувае жаданне увасабляць Эвангелле ў
натхненні Духа Святога для Божага народу.(Голас папы) Святы Бернард ...казаў:" ...
святыя ня маюць патрэбы ў нашым усхваленні і нашым кульце". - Быць святым - працягваў
Бенедыкт 16, - значыць жыць блізка Бога, у Ягонае сям'і. Такім ёсць пакліканне для
ўсіх нас, што падкрэсліў моцна і 2 Ват.Сабор. Як жа мы можам стацца святымі?- запытаўся
далей Папа - наш сучаснік.- Вопыт Царквы сведчыць, што пры ўсіх розніцах асобаў святыя
заўсёды крочаць дарогаю Крыжа, дарогаю самаадданасці. святасць - гэта пастаяннае намаганне,
але яна даступная кожнаму, бо не так ёсць справаю чалавечаю, як дарам Бога-Трыадзінага
Найсвятога. і святыя для нас - гэта нашыя сябры, узор, жыццёвы эталон. Дык папросім
іхняе дапамогі ў намаганні быць ім падобнымі і здольваць адказваць на Боскае пакліканне!
Багамаці ёсць люстэркам кожнае святасці. Хай Яна, Найсвяцейшая Дзева Марыя, робіць
нас усіх вернымі вучнямі Сына Свайго Езуса Хрыста!" У часе Літургіі пад купалам
галоўнай Базілікі свету былі ўзнесены малітвы верных у розных мовах, са славянскіх
- па-польску, да якой можыце далучыцца: (Малітва верных па-польску).