2006-11-02 16:27:03

Многія італьянскія СМІ цытуюць учарашняе інтэрв'ю з Вікай Мароз, якую тут працягваюць называць Марыяй.Напомнім, гэта дзяўчынка з беларускага сірацінца знайшла сваю сям'ю Джусто ў Італіі, напрацягу многіх гадоў прыязджаючы на некалькі месяцаў да сужонцаў Джуста у маленькі горад Кагалета. Італьянскаму журналісту Паоло Грэка з "Радыё -119" удалася пагутарыць з Вікай па тэлефоне,


RealAudioMP3 і дзяўчынка яскрава сказала па-італьянску, што хоча вярнуцца да сваёй мамы ў Італію і што ёй гэта абяцаюць ёй усе дарослыя ў Беларусі, куды яе перавезлі пасля 1 рашэння Генуэзскага трыбуналу, без чакання 2 пасяджэння.
Прыгадаем, што гэты выпадак прыклікаў увагу ўсяе грамадскасці Заходніх краін, якія сутыкаюцца з прававымі праблемамі. У часе бурных падзей. вырашаных умяшаннем урадавых структур, намеснік сакратара Міністэрства правасуддзя Італіі спадарыня Даніэла Мельхіоре у сувязі з выпадкам з беларускай дзяўчынкай Вікай Мароз заклікала бакі заставацца ў прававым полі і кранyла наогул праблему руху ўсынаўлення і аздараўлення дзяцей Чарнобыля. Яна выказвае спадзяванне, што гэты трагічны выпадак прарве блакаду на ўсынаўленні з беларускага боку.







All the contents on this site are copyrighted ©.