2006-10-30 14:27:28

У нядзелю 29 кастрычніка Свяцейшы Айцец адгаварыў разам з вернікамі Багародзічную малітву "Анёл Панскі".


У нядзелю 29 кастрычніка на плошчы св.Пятра ў Ватыкане Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° адгаварыў разам з вернікамі Багародзічную малітву “Анёл Панскі”. У прыватнасці, у сваім казанні пад час малітвы Папа сказаў: “Дарагія браты і сёстры, у Эвангеллі на гэту нядзелю мы чытаем, што ў той час, калі Пан ішоў па вуліцах Ерыхона, адзін сляпы па імяні Бартымей звярнуўся да Яго закрычаўшы: “Сын Давіда, Езус, злітуйся нада мной!” Гэта малітва закранае сэрца Хрыстуса, які спыняецца, загадвае паклікаць сляпога і вылечвае яго. Гэта вельмі важны момант, бо ў’яўляе сабой асабістае спатканне Пана і гэтага пакутуючага чалавека. Яны абодва знаходзяцца адзін перад іншым: Бог са сваёй воляй вылячыць і чалавек са сваім жаданнем быць аздароўленым. Дзве свабоды, два блізкія жаданні: “Што ты жадаешь каб я табе зрабіў?”, - пытаецца Езус. “Каб я зноў атрымаў зрок!”, - адказвае сляпы. “Iдзі, твая вера збавіла цябе!” З гэтымі словамі робіцца цуд. Радасць Бога, радасць чалавека. Бартымей, які убачыў святло - гаворыцца ў Эвангеллі – ідзе за Панам: значыць робіцца адным з Яго вучняў і накіроўваецца ў Ерусалім, каб прыняць удзел у вялікай Таямніцы Збаўлення. Гэта апавяданне, - працягнуў Папа, - указвае шлях да Таямніцы Хросту, якая ў старажытнай Царкве называлася таксама “Асвятленнем”.
Вера – гэта шлях прасвятлення: частка пакорлівасці ў прызнанні неабходнасці збаўлення і асабістага спаткання з Хрыстом, які заклікае ісці за Сабой шляхам любові. На гэтым узоры ў Царкве базуюцца першапачатковыя хрысціянскія шляхі, якія рыхтуюць да Таямніцы Хросту, Біжмавання і Еўхарыстыі. У месцах старажытнай эвангелізацыі, дзе быў распаўсюджаны Хрост дзяцей, моладзі і дарослым прапануецца катэхізацыя і духоўнасць, якія дазваляюць прайсці шляхам адкрыцця веры належным чынам, каб прыняць на сябе сапраўдны абавязак сведчання. У якой жа ступені ёсць важнай праца святароў і катэхізатараў! Адкрыццё каштоўнасці Хросту ёсць асновай місіянарства кожнага хрысцьяніна, бо, як мы бачым у Эвангеллі, тыя хто далучаюцца да Хрыста не могуцш не сведчыць аб радасці і крочыць за Iм. У гэтым месяцы, - працягнуў сваю думку Свяцейшы Айцец, - асаблівым чынам прысвячаным місіянарству, мы яшчэ болей разумеем, што менавіта ў сіле Хросту мы маем аснову місіянарскага паклікання.
Заклікаю заступніцтва Панны Марыі ў тым, што тычыцца павялічэння сведкаў Эвангелля, Каб кожны ахрышчаны, у лучнасці аб’яднання з Панам, мог адчуваць пакліканне да абвяшчэння ўсім Божай Любові прыкладам свайго жыцця, - скончыў сваё казанне Бенедыкт XVI°.
Пасля адгаварэння малітвы “Анёл Панскі” Свяцейшы Айцец рашуча асудзіў тых, што ў розных краінах свету выкрадаюць людзей і запэўніў ахвяраў гэтага злачынства, іх родных і блізкіх у сваёй шчырай малітве. Напрыканцы малітоўнага спаткання Папа прывітаў розныя групы пілігрымаў на іх родных мовах.







All the contents on this site are copyrighted ©.