2006-10-30 14:35:57

Кардынал Каспер выступіў з прамовай у Пітсбургскім універсітэте (ЗША).


Заместа крытыкі “пяцідзясятнікаў”, якія прыймаюць да сябе католікаў, каталіцкім кіраўнікам трэба звярнуць увагу на тое, чаму ж іх парафіі не адпавядаюць духоўным патрэбам вернікаў і яны пакідаюць іх, - заявіў кардынал Вальтэр Каспер.
“У гэтай сітуацыі наш адказ не можа проста зводзіцца да асуджэння дзейнасці нейкіх парафій”, - заявіў галава Папскай рады да спраў садзейнічання хрысціянскай еднасці. Кардынал выступіў са сваёй прамовай ва універсітэте “Дзюкен” у Пітсбургу. Ён адзначыў, што католікам ёсць чаму павучыцца ад “пяцідзясятнікаў”, колькасць якіх у свеце складае 600 млн. чалавек.
Па словах кардынала Каспера, католікі пакідаюць свае парафіі з-за недахопу пачуцця хрысціянскай супольнасці, а некаторыя з іх недастаткова ведаюць асновы сваёй канфесіі, што не дазваляе ім належным чынам адказваць на крытыку ў яе бок. Ватыканскі дастойнік падкрэсліў важнасць больш дасканалай фармацыі, якая не паніжае іншыя хрысціянскія дэнамінацыі, значэнне малітоўных суполак на ўзроўні парафій, курсаў рэлігіі для моладзі і біблійныя заняткі, пад час якіх людзі могуць адчуць сваю духоўную блізкасць.







All the contents on this site are copyrighted ©.