2006-10-28 11:24:30

Адносіны Святога Пасаду з Расіяй ад 19 стагоддзя і да нашых дзён разглядае новая кніга, што выпушчана ў Ватыкане, у Папскім камітэце гістарычных навук. Прэзентацыя працы адбылася ў Цеўтонскай Калегіі.


Вынік сумеснага навуковага пошуку супрацоўнікаў Расійскай і Ватыканскай АН мае назву "Святы Пасад: ад Льва 13 да Пія 11". Рэдактарам выступае дацэнт кафедры палітычных навук Незалежнага каталіцкага ўніверсітэта Ўнебаўзяцця Багародзіцы (ЛЮМСА) , член Папскага камітэта гістарычных навук Масіміліяно Валентэ. У зборнік увайшлі акты 2-га Венскага Сімпозіўма 2001 года аб адносінах між расіяй і Ватыканам.
Пасол РФ у Ватыкане спадар Мікалай Садчыкаў на прызентацыі кнігі, у прыватнасці, зазначыў: "Мы прадстаўляем дзве галіны хрысціянства, якія маюць вострую патрэбу ў аб'яднанні намаганняў для ўтрывання маральнасці і хрысціянскіх караняў у розуме і сэрцы усіх народаў". Адносна развіцця двухбаковых адносінаў пасол прызнаў, што, нягледзячы на прыціск традыцыйнага ценю рэлігійных праблем, адносіны пачалі развівацца станоўча. Спадар Садчыкаў падзякваў за гонар удзельнічаць у прэзентацыі навуковай працы, якая тычыцца аднаму з непазбаўленых цяжкасцей этапу ў адносінах між Расіяй і Святым Пасадам, адзначыўшы важнасць дыялогу, праз які толькі і можна лепш узаемна пазнаць і зразумець адзін аднаго.
У прэзентацыі прыняў удзел Дзярсакратар Ватыкану Торчізіо Бертоне.








All the contents on this site are copyrighted ©.