2006-10-27 09:57:48

Праблема здароў'я дзяцей ва Усходняй Еўропе.


Эканамічныя пераўтварэнні ў краінах Паўднёва-Усходняй Еўропы і СНД спрыялі паніжэнню ўзроўня дзіцячай галечы. У 1990-х гадах 32 млн. дзяцей ва ўзросце да 15 гадоў жылі ва ўмовах вялікай галечы. Сёння такіх дзетак засталося каля 18 млн. Большая частка з іх – гэта дзеці са шматдзетных і так званых “цяжкіх” семьяў, з сірацінцаў, з сельскіх раёнаў, дзеці этнічных меншасцяў. Аб гэтым паведамляецца ў выніках даследвання праведзеннага даследчым цэнтрам Дзіцячага фонда ААН.
Поўная назва даследвання: “Аналіз дзіцячай галечы ў Паўднёва-Усходняй Еўропе і СНД”. Яго аўтары адзначаюць, што з 1998 года амаль ва ўсіх краінах рэгіёна назіралася ажыўленне эканомікі, што прывяло да палепшання ўмоў жыцця насельніцтва ў вогуле. Аднак не ўсе дзеці здолілі выкарыстаць плён эканамічных поспехаў і у першую чаргу таму, што ўрады не надавалі шмат увагі вырашэнню эканамічных праблем, якія паўстаюць перад новым пакаленнем.
Аўтары даклада звяртаюць таксама ўвагу на рэзкае скарачэнне колькасці дзяцей у згаданым рэгіёне. З 1991 года агульная колькасць дзяцей паменшылася прыблізна на 18 млн чалавек.
Самыя адметныя дэмаграфічныя змены назіраюцца ў Расіі, Беларусі, Малдове ды Украіне. За апошнія 15 гадоў у гэтых краінах дзіцячае насельніцтва скарацілася на 14 млн. У даследванні адзначаецца, што нават у перыяд хуткага эканамічнага росту няма ніякіх відавочных прызнакаў аднаўлення каэфіцыента нараджальнасці ў гэтым рэгіёне.







All the contents on this site are copyrighted ©.