2006-10-27 09:50:29

Iзраіль патрабуе спыніць працэс беатыфікацыі Пія ХII°.


Пасол Iзраіля пры Святым Пасадзе сп.Одед Бен-Хур патрэбаваў ад Ватыкана “заблакаваць працэс беатыфікацыі Пія ХII°”. Заява пасла была зроблена пасля заканчэння дэбатаў аб пазыцыі Пія XII° у адносінах да Халакоста. Iзраільскі дыпламат заклікаў Царкву пачакаць, пакуль не будуць адкрытыя архівы, якія маюць дачыненне да ваеннага перыяда, і толькі пасля гэтага працягваць працэс беатыфікацыі, які быў пачаты некалькі гадоў таму.
Да гэтай пары Ватыкан у поўні прадставіў у распараджэнне даследчыкаў архіўныя дакументы, якія тычацца часу да дня смерці Папы Пія ХI°, значыць да 1939 года. Больш познія дакументы пакуль што даступныя навукоўцам толькі часткова.
Пасол Iзраіля выступіў са сваёй заявай пад час прэзентацыі працы гісторыка з Пармы Алессандро Дуче “Святы Пасад і гебрэйскае пытанне”. Аўтар апрацаваў вялікую колькасць дакументаў; у выніку перад чытачом ён прадставіў Пія ХII°, як поўнага сумніваў і няўпэўненага ў сваіх дзеяннях. Гісторык знайшоў нават абвінавачанне ў адрас Папы Пачэллі ў бяздзейнасці з боку тагачаснага прэфекта па цэрымоніям монс. Респігі.
Прафесар Андрэа Ріккардзі, гісторык па прафесіі, які з’яўляецца заснавальнікам вядомай суполкі св.Эўгідыя, лічыць, што трэба прыняць пад увагу канкрэтныя ўмовы і культуру ваенных часоў: “Мачыма, - як гэта не непрыемна мне гаварыць – гебрэйскае пытанне не было тады вельмі важным”, - зазначыў спадар Рікардзі. Толькі пазней, пад час II° Ватыканскага сабора і Папам Янам ХХIII°, пачалі закладвацца асновы дыялога з гебрэямі…
Iтальянскі сенатар Джуліо Андреотті, які таксама ўдзельнічаў у прэзентацыі і асабіста ведаў Пія XII°, на аснове сваіх успамінаў заклікаў не “дэманізіраваць” асобу гэтага Свяцейшага Айца, нагадаўшы, што “нават Голда Меір добра ставілася да яго”.







All the contents on this site are copyrighted ©.