2006-10-27 14:16:19

Факел дыялогу запалены на радзіме святога Аўгустына - у алжырскім горадзе Сук-Ахрасце, які ў старажытнасці называўся Тагаст. Гэтак манахі ордэна аўгустынцаў пажадалі адзначыць 750-годдзе свайго зграмаджання пасланнем міра.Адсюль паходня пойдзе да старажытнага Карфагену, у Туніс


Духоўны мост між рознымі берагамі Міжземнамор'я - культурамі захаду і Усходу праляжа потым далей - у Італію, у горад Павію, дзе хаваюцца мошчы святога Аўгустына. На мяжы 4 і 5 стагоддзяў біскуп Гіпонскі і настаўнік тады яшчэ непадзеленай хрысціянскае Царквы пакінуў навучанні і роздумы, якія дагэтуль у асноўным не згубілі свайго значэння. Ягоныя пасланні міру зразумелыя і неабходныя сучаснаму чалавецтву. Гэта і сімбалізуе факел, які запалілі ў Афрыцы два мэры: гарадоў Сук-Ахраста і Павіі. 1 лістапада ён прыбудзе ў Рым, дзе падчас Агульнай аўдыенцыі Свяцейшы Айцец Бенедыкт 16 паблаславіць паходню.
Паўторым маршрут пройдзе па краінах : Алжыр, Туніс, Мальта, дзе адбудзецца сустрэча аўгусцінцаў з мусульманскай грамадой і малітоўнае чуванне вернікаў. Затым факел дыялога прыбудзе да Осціі - порту старажытнай Рымскай імперыі, дзе памёрла св.Моніка, маці святога Аўгустына. Далей - - Рым - Ватыкан - Павія .







All the contents on this site are copyrighted ©.