2006-10-26 13:19:36

У італьянкім горадзе Асізі - на славутай радзіме Святога Францыска ад 4 па 7 лістапада збярэцца моладзь з цэлага свету. Прадстаўнікі розных рэлігій будуць раздумваць аб стаўленні міра ў сучасным свеце.


Сустрэчу моладзі у інтэнсіі мірнай будучыні збірае Папская Рада па міжрэлігійным дыялогу. Яе старшыня кардынал Поль Пупар сказаў прынагодна журналістам, што Сусветная Царква стварае магчымасць абмяняцца ідэямі з надзеяй, што моладзь станецца інструмантам паразумення, згоды і надзеяй на росквіт міра. Як гэта павялося ад запачаткавання Папам Янам Паўлам 2-м у 1986 годзе Сусветнага дня "Малітвы аб міры з Асізі", дапамагаць маладым і зараз будуць мясцовыя манахі-францішканцы і сама дыяцэзія Асізі-Начэры.







All the contents on this site are copyrighted ©.