2006-10-25 13:30:12

Серадовая агульная аўдыенцыя была дадзеная Свяцейшым айцом ў Ватыкане, да якога прыбылі прынагодна пілігрымы з цэлага свету. Сярод прысутных былі італьянскія сем'і з нашымі беларускімі дзецьмі, якія аздараўляюцца ў Італіі. Мэр горада Рыму суправаджаў тут сёння бацькоў жанчыны, якая загінула тыдзень таму у катастрофе пры сутыкненні цягнікоў ў метро сталіцы.


Прыпомнім, што Папа Бенедыкт 16 у мінулую сераду прыклікаў усіх маліцца аб душы спадарыні Аляссандры Лізі з горада Фьюджы, дзе часта спыняюцца нашы праваслаўныя пілігрымы, калі едуць па святых месцах Італіі. Бацькі гэтай маладой дзеячкі навукі расказалі аб сваёй журбе і запэўнілі, што толькі глыбокая вера ў Бога падтрымлівае іх у гэтым выпрабаванні. Яны прасілі маліцца аб аднаўленні здароўя ўсіх, хто пацярпеў у катастрофе і не спыняць задушную малітву аб Александры.
Для ўсіх сабраных ў аўдэнцыяльнай Залі і тых, хто далучыўся да прамой трансляцыі па Ватыканскім тэлебачанні і радыё, Папа вёў асноўную катэхізу па-французску.
Бенедыкт 16 працягваў навучанне аб апосталах, прычым спыніўся гэтым разам на постацях больш шырокага кола вучняў. У прыватнасці, зазначыў, што, дзякуючы Эвангеллю мы маем магчымасць пашыраць нашыя веды аб вестунах веры. "Самы вядомы сярод іх - Павел з Тарса. АпавяданнІ з Дзеянняў святых апосталаў і пасланні самога стаўшага апосталаv Паўла адчыняюць нам абрыс асобы і самую думку гэтага юдэя з дыяспары.Ён прыбывае ў Ерусалім за навучаннем закона Майсея ад вялікага рабіна Гамалііла. Рашучым чынам паўплывала на ўвесь курс ягонага жыцця сустрэча з вучнямі Езуса, Памёрлага і Ўваскрослага. Прычым, не адразу: напачатку ён палічыў хрысціянскае навучанне непраймальным, пераследваў яго носьбітаў. І вось ён быў затрыманы Хрыстом па дарозе ў Дамаск. Дык Павел стаецца апосталам - па волі Божае.Ён прысвячае ўсе свае сілы служэнню Хрысту і Эвангеллю. Спалучаныя з тым цяжкасці ён сустракае без боязі, жадаючы прапаведваць Эвангелле ажно да межаў Захаду. У часах імператара Нерона апостал Павел сведчыць веру найвышэйшай мераю - уласнаю крывёю ў самім Рыме, дзе і шануем дагэтуль ягоныя мошчы.
Апостал Павел навучае нас як важна ставіць Езуса Хрыста ў цэнтр нашага жыцця для таго, каб ягоная пячатка палягала на ўсіх выявах нашае істоты. Апостал надае нам сваё жаданне прапаведваць усім людзям без выключэння Дабравешчанне - Эвангелле Ласкі, якая прымірае чалавека з Богам, з самім сабою і з усімі людзьмі."








All the contents on this site are copyrighted ©.